23.10.2020
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сучасныя праблемы гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя на прасторы СНД»
У перыяд 22-24 кастрычніка 2020 года ў г.Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя) праходзіць міжнародная навукова–практычная канферэнцыя «Сучасныя праблемы гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя на прасторы СНД» (далей-канферэнцыя), прысвечаная 90-годдзю Расійскага дзяржаўнага гідраметэаралагічнага ўніверсітэта.

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай падчас канферэнцыі быў паказаны відэазварот начальніка Белгідрамета А.В.Канавальчыка з прывітальным словам удзельнікам канферэнцыі, а таксама накіраваны даклад першага намесніка начальніка Белгідрамета С.А.Кузьміч «Праблемы глабальнага змянення клімату і яго рэгіянальных праяў у Рэспубліцы Беларусь» для размяшчэння ў зборніку дакладаў канферэнцыі.

Падчас працы канферэнцыі абмяркоўваліся дасягненні і перспектывы развіцця фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у галіне гідраметэаралогіі, акіяналогіі, маніторынгу навакольнага асяроддзя і забеспячэння экалагічнай бяспекі. На канферэнцыі былі разгледжаны эканоміка-кіраўнічыя пытанні развіцця сучаснага грамадства і прававога рэгулявання ў экасферы, а таксама праблемы экалагічнай і гідраметэаралагічнай адукацыі ў Расійскай Федэрацыі і краінах СНД.

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання