Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
13.10.2022

Месячнік па навядзенні парадку ў Белгідрамеце

Па распараджэнні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 09.03.2022 №24р з мэтай актывізацыі работ па навядзенні і падтрыманні належнага парадку на зямлі з 1 верасня па 31 кастрычніка на тэрыторыі Мінскай вобласці аб'яўлен месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.
Узяўшы ў рукі граблі і надзеўшы пальчаткі, працоўны калектыў дружна ўзяўся за акультурванне тэрыторыі. Удзел ва ўборцы тэрыторыі прымалі як маладыя спецыялісты, так і вопытныя працаўнікі. 
Праз некалькі гадзін унутраны дворык Белгідрамета заззяў новымі восеньскімі фарбамі. Падтрыманнем парадку і чысціні калектыў будзе займацца не толькі на працягу месячніка па навядзенні парадку, але і ў перыяд усяго лістапада.
Запрашаем і вас далучыцца да акультурвання працоўных месц і тэрыторыі вакол вашых дамоў!



Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў