16 кастрычніка 2026 года стала асаблівай датай для сістэмы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. На базе Белгідрамета адбыўся маштабны маладзёжны форум, які сабраў 50 маладых спецыялістаў сістэмы Мінпрыроды ва ўзросце да 31 года.
Мерапрыемства прайшло пад дэвізам "Ведаем сутнасць. Захоўваем галоўнае" і ўключала насычаную праграму як прафесійнага, так і патрыятычнага характару.



Праграма форуму пачалася з інфармацыйнай сустрэчы. Удзельнікі форуму мелі ўнікальную магчымасць пачуць сказаныя на дарогу словы ад першых асоб: першага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Аляксея Стасюкевіча, старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Юрыя Шумскага, галоўнага спецыяліста іпатэчнага і льготнага крэдытавання ААТ "Беларусбанк" Вольгі Філончык і намесніка генеральнага дырэктара УП "Агенцтва "Мінск-Навіны" - галоўнага рэдактара газеты "Мінскі кур'ер" Кірыла Казакова.

Асаблівае месца ў праграме заняло выступленне інжынера-метэаролага Белгідрамета Таццяны Гіль, якая падзялілася сваім рэальным вопытам – "Мой шлях: ад размеркавання да рэальных спраў". Яе шчыры аповяд натхніў моладзь, прадэманстраваўшы, як тэорыя трансфармуецца ў паспяховую практыку.

Далей, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Юрый Шумскі прадставіў маладым спецыялістам вычарпальную інфармацыю аб абароне іх працоўных правоў, ільготах і магчымасцях аздараўлення. Практычныя аспекты фінансавай падтрымкі раскрыла Вольга Філончык з "Беларусбанка", акцэнтаваўшы ўвагу на моладзевых картах і льготным крэдытаванні жылля. Завяршальным акордам першага блока стала выступленне Кірыла Казакова, які падняў актуальную тэму інфармацыйнай бяспекі і фарміравання "інфармацыйнага імунітэту" ў моладзі.
Пераходзячы ад слоў да справы, удзельнікі форуму прынялі ўдзел у сімвалічнай акцыі – пасадцы "Алеі адзінства" на тэрыторыі Белгідрамета. Пятнаццаць туй, высаджаных агульнымі намаганнямі 50 пар рук, сталі жывым напамінам пра сілу згуртаванасці і беражлівых адносінах да прыроды: удзельнікі форуму сваімі рукамі стварылі жывы помнік адзінству і пераемнасці пакаленняў.





Асаблівая ўвага была ўдзелена фармату "101 пытанне кіраўніку", дзе маладыя спецыялісты змаглі напрамую пагутарыць з першым намеснікам Міністра, задаць пытанні аб кар'ерным росце, сацыяльных гарантыях і перспектывах развіцця галіны.


Пасля змястоўнай гутаркі ўдзельнікі падзяліліся на дзве групы для экскурсіі па Белгідрамеце. Яны наведалі музей арганізацыі, аддзел радыёспектраметрыі і аддзел кароткатэрміновых прагнозаў надвор'я, неспрыяльных і небяспечных з'яў, азнаёміўшыся з працай ключавых падраздзяленняў і акунуўшыся ў атмасферу прафесійнай дзейнасці.



Другая палова дня была прысвечана пагружэньню ў гераічнае мінулае краіны. Наведванне гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" дазволіла маладым спецыялістам дакрануцца да гісторыі, адчуць сілу духу абаронцаў Айчыны і ўмацаваць сваё разуменне таго, што значыць "захоўваць галоўнае". Экскурсія па Дотах, музейных экспазіцыях і магчымасць зрабіць памятныя фатаграфіі сталі неад'емнай часткай гэтага важнага этапу.


Форум стаў важным крокам у развіцці маладзёжнай палітыкі галіны, аб'яднаўшы прафесійнае развіццё, сацыяльную падтрымку і патрыятычнае выхаванне маладога пакалення спецыялістаў. Удзельнікі форуму даказалі, што яны-сацыяльна актыўная, моцная і неабыякавая моладзь, на якую ўскладаюцца вялікія надзеі ў справе захавання прыроды і развіцця сістэмы Мінпрыроды.
Форум "Моладзь. Прырода справы" стаў яркім прыкладам таго, як прафесійнае развіццё, клопат аб прыродзе і павага да гісторыі могуць быць цесна пераплецены ў жыцці маладога спецыяліста.
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies