Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
30.06.2023

Кліматычныя дадзеныя па г. Мінску на 3 ліпеня (з 1944 года па 2022 год)

У дзень вызвалення Мінска 3 ліпеня 1944 года стаяла цёплае сухое надвор'е, сярэднясутачная тэмпература паветра склала +19°С, максімальная днём +25,2°С, мінімальная ноччу +12,7°С. Ападкаў не адзначалася.

Кліматычныя дадзеныя па г. Мінску на 3 ліпеня
(з 1944 года па 2022 год)

Сярэднясутачная тэмпература паветра склала 17,3°С.
Максімальная тэмпература паветра днём (+32,1°С) адзначалася ў 2016 г.
Мінімальная тэмпература паветра ноччу (+6,3°С) зарэгістраваная ў 1995 г.

Цёплым, з сярэднясутачнай тэмпературай вышэй за +20°С, 3 ліпеня бывае прыкладна 1 раз у 6 гадоў. Самым цёплым за пасляваенны перыяд стала 3 ліпеня 2002 года, калі сярэдняя сутачная тэмпература паветра склала 22,7°С. Абсалютны максімум тэмпературы паветра для гэтай даты быў зарэгістраваны ў 2016 годзе, калі ў дзённыя гадзіны паветра прагравалася да +32,1°С.

Халодным (з сярэднясутачнай тэмпературай ніжэй за +15°С) 3 ліпеня бывае прыкладна 1 раз у 5 гадоў. Самым халодным было святкаванне дня вызвалення Мінска ў 1977 годзе, калі сярэднясутачная тэмпература паветра склала +11,7°С, а днём паветра не прагравалася вышэй за +15,4°С, ішоў дождж і выпала 15,8 мм ападкаў. Абсалютны мінімум тэмпературы паветра для гэтай даты быў зарэгістраваны ў 1995 годзе, калі ў начны час паветра астуджалася да +6,3°С.

У сярэднім за суткі 3 ліпеня выпадае каля 4-5 мм ападкаў. Прыкладна кожны другі год ападкаў у гэты дзень не адзначалася. Дажджлівым (больш за 5 мм ападкаў) 3 ліпеня бывае прыкладна 1 раз у 5-6 гадоў. Максімальная колькасць ападкаў за гэтыя суткі адзначана ў 1948 годзе і склала 40,6 мм.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязковая
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў