29.02.2024
Кліматычная характарыстыка сакавіка ў Беларусі
Сакавік - пераходны месяц ад зімы да вясны. Пачаткам кліматычнай вясны лічыцца час, калі ажыццяўляецца ўстойлівы пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз 0°C у бок павышэння. Гэта звычайна адбываецца ў апошняй дэкадзе лютага-першай і другой дэкадах сакавіка, развіццё вясновых працэсаў распаўсюджваецца з паўднёва-заходняй частцы краіны на паўночны ўсход.
Сярэдняя месячная тэмпература паветра сакавіка (кліматычная норма) па Беларусі складае 0,8°C, змяняючыся ад -0,8°C на паўночным усходзе да +2,7°C на паўднёвым захадзе рэспублікі, што на 4-5°C вышэй, чым у лютым. У залежнасці ад характару атмасферных працэсаў сярэднямесячная тэмпература можа рэзка адрознівацца ад кліматычнай нормы. Так, цяплей звычайнага на 3-4°С было ў сакавіку 1990, 2007, 2014, 2015, 2017 гадоў, з іх сакавік 2007 года выдаўся выключна цёплым і перавысіў кліматычную норму на 4,4°С. Халадней звычайнага было ў сакавіку 1952, 1963, 1987 гадоў, калі сярэдняя месячная тэмпература паветра апынулася на 7-10°С ніжэй за кліматычную норму. Самы халодны сакавік у Беларусі адзначаўся ў 1952 годзе, калі сярэдняя месячная тэмпература паветра была на 9,8°С ніжэйшай за кліматычную норму.
Абсалютны максімум тэмпературы (+23,1°C) зафіксаваны ў Лельчыцах 19 сакавіка 1990 года.
Абсалютны мінімум тэмпературы (-38,0° C) адзначаны ў Жлобіне 8 сакавіка 1964 года.
За месяц выпадае 30-49 мм ападкаў (кліматычная норма). Ад года да года колькасць ападкаў можа вагацца ад 1-7 мм да 69-189 мм. У сакавіку, як правіла, руйнуецца ўстойлівы снежны полаг. Па паўднёвай палове краіны ён руйнуецца звычайна ў канцы лютага-першай пяцідзёнцы сакавіка, па астатняй тэрыторыі краіны снежнае покрыва сыходзіць да сярэдзіны месяца.
У першым месяцы вясны на працягу 1-5 дзён назіраюцца туманы. У асобныя гады колькасць дзён з туманамі можа дасягаць 9-17. У сакавіку адзначаецца ў сярэднім па асобных пунктах назірання 1 дзень з галалёдам, 1-3 дня з шэранню, 1 дзень з завеяй. Навальніцы ў сакавіку адзначаюцца не штогод, па асобных пунктах назірання паўтаральнасць навальніц у сакавіку складае 1-3 дня з навальніцай за 10 гадоў.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання