Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • telegram facebook https://www.instagram.com
  • Ru Be En
  • Аб Белгідрамеце
    • Аб службе
    • Дзейнасць
    • Паслугі
    • Прэс-цэнтр
      • Навіны і падзеі
      • Для зваротаў СМІ
    • Дакументы
    • Кантакты
Галоўная / Аб Белгідрамеце / Прэс-цэнтр / Навіны і падзеі
03.12.2020

Кароткая кліматычная характарыстыка і прагноз надвор'я па тэрыторыі Беларусі на снежань 2020 года

У снежні тэмпература паветра інтэнсіўна паніжаецца ад першай дэкады да трэцяй. У 26% гадоў самай халоднай бывае першая дэкада, у 33% гадоў – другая дэкада, у 41% гадоў – трэцяя дэкада.
Снежань - першы месяц зімы. Аднак атмасферныя працэсы, асабліва ў першай палове месяца, яшчэ захоўваюць рысы пераходнага сезону. Таму ў снежні нярэдка назіраецца няўстойлівае надвор'е са значнымі ваганнямі тэмпературы паветра. Даволі часта першая пяцідзёнка і нават першая дэкада месяца бываюць вельмі цёплымі. На працягу снежня звычайна адзначаецца 13-20 дзён з адлігай. Пахаладання найбольш верагодныя ў другой палове снежня.
Сярэдняя за месяц тэмпература паветра ў снежні (кліматычная норма) складае ад -1,3°С на паўднёвым захадзе да -4,7°С на паўночным усходзе Беларусі і ў параўнанні з лістападаўскай тэмпературай паніжаецца на 4°С. У асобныя гады яна можа значна адрознівацца ад сярэдніх шматгадовых значэнняў. Так, цяплей, чым звычайна на 3-5°С быў снежань 1960, 1971, 1974, 1982, 2000, 2004, 2011, 2013, 2015, 2017, 2019 гадоў. Самым цёплым выдаўся снежань 2006 года з сярэдняй рэспубліканскай тэмпературай паветра +2,6°С, што на 5,9°С вышэй за кліматычную норму. Халоднае надвор'е (ніжэй за кліматычную норму на 3-6°С) адзначалася ў снежні 1959, 1963, 1969, 1995, 1996, 2001, 2002, 2010 гадоў. Вельмі халодным (на 6,7°С ніжэй за кліматычную норму) выдаўся снежань 1978 года, калі сярэднерэспубліканская тэмпература паветра склала -10°С.
У снежні начная тэмпература паветра ў сярэднім знаходзіцца ў межах ад 
-4°С да -7°С, дзённая – ад -2°С да +1°С. Абсалютны мінімум (-38,6°С) быў адзначаны на метэастанцыі Езярышча ў 1978 года, абсалютны максімум тэмпературы паветра ў снежні (+14,5°С) быў зарэгістраваны ў Брэсце ў 1961 года.
Працягласць сонечнага ззяння за месяц складае 24-33 гадзіны.
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпадае 35-58 мм ападкаў (кліматычная норма). Мінімальная месячная колькасць ападкаў складае 2-17 мм, максімальная - 71-143 мм (2-3 месячныя нормы). У асобных выпадках за суткі можа выпадаць 16-41 мм ападкаў. Тэрміны ўтварэння ўстойлівага снежнага покрыва ў залежнасці ад характару надвор'я моцна вагаюцца ад года да года. Снежнае покрыва на большай частцы тэрыторыі Беларусі ўсталёўваецца звычайна ў першай - другой дэкадах снежня, у крайніх паўднёвых раёнах – у трэцяй дэкадзе. Яго вышыня да канца месяца дасягае ў сярэднім 4-10 см. Калі ў снежні пераважае цёплае надвор'е, то снег кладзецца толькі ў студзені.
У снежні звычайна бывае ад 3 да 15 дзён з туманамі і галалёдамі, ад 2 да 5 дзён з завеяй і ад 18 да 21 дня з ападкамі.

Сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца на 1°С вышэй за кліматычную норму (норма -1 -5°С).
Месячная колькасць ападкаў мяркуецца каля кліматычнай нормы, месцамі - менш за яе (норма 35-58 мм).

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY 2025 экофорум 80 лет пабеды

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_2059f4577479b892d634e00c8e272f6f_work.jpg Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_c00affee24997e03b1b615ffd4e3bc27_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь 000485_e94c38d286db140d595e3a1c481b5d7e_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook
© Белгiдрaмет, 2016-2024