Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • X telegram facebook
  • Ru Be En
  • Аб Белгідрамеце
    • Аб службе
    • Дзейнасць
    • Паслугі
    • Прэс-цэнтр
      • Навіны і падзеі
      • Для зваротаў СМІ
    • Дакументы
    • Кантакты
Галоўная / Аб Белгідрамеце / Прэс-цэнтр / Навіны і падзеі
02.03.2020

КАРОТКАЯ КЛІМАТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА І ПРАГНОЗ НАДВОР'Я ПА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ НА САКАВІК 2020 ГОДА

Сакавік-пераходны месяц ад зімы да вясны. Пачаткам кліматычнай вясны лічыцца пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз 0°С у бок павышэння, які адбываецца ў паўднёва-заходняй частцы Беларусі ў сярэднім 9-15 сакавіка, у цэнтральнай частцы рэспублікі - 16-20 сакавіка, на паўночным усходзе краіны-21-23 сакавіка. Аднак у сезоне 2019-2020 гадоў устойлівага пераходу сярэднясутачнай тэмпературы да адмоўных значэнняў не адбылося, гэта значыць, што на працягу зімовага сезону адзначаліся тэмпературы характэрныя для вясны.
Сярэдняя месячная тэмпература паветра ў сакавіку (кліматычная норма) змяняецца ад -1,4°С на паўночным усходзе да +2,2°С на паўднёвым захадзе рэспублікі, і яе значэнні на 4-5°С вышэй, чым у лютым. У залежнасці ад характару атмасферных працэсаў тэмпература можа значна адрознівацца ад сярэдніх шматгадовых значэнняў. Так, цяплей, чым звычайна на 3-4°С было ў сакавіку 1989, 1990, 2002, 2014, 2015, 2017 гадоў. Выключна цёплым з сярэднямесячнай тэмпературай на +5°С вышэй за кліматычную норму выдаўся сакавік 2007 года, тэмпература сакавіка 2014 года апынулася толькі на 0,1°С ніжэй тэмпературы сакавіка 2007 года. Халадней звычайнага было ў сакавіку 1963, 1964, 1969 і 1987 гадоў, калі сярэднямесячная тэмпература на 6-7°С апынулася ніжэй за кліматычную норму. Самы халодны сакавік адзначаўся ў 1952 годзе, калі сярэдняя месячная тэмпература паветра была на 9,2°С ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў. Пераважная дзённая тэмпература паветра ў сакавіку змяняецца ад +2,3°С на ўсходзе да +6,3°С на паўднёвым захадзе. Абсалютны максімум тэмпературы (+23,1°С) зафіксаваны ў Лельчыцах 19 сакавіка ў 1990 годзе. Тэмпература паветра ўначы ў сярэднім знаходзіцца ў межах ад -1,2°С на паўднёвым захадзе да -5°С на поўначы і паўночным усходзе, абсалютны мінімум тэмпературы паветра (-38°С) адзначаны ў Жлобіне 8 сакавіка 1964 года. 
У сярэднім за месяц выпадае ад 31 мм да 51 мм ападкаў (кліматычная норма). Ад года да года колькасць ападкаў можа вагацца ад 1-11 мм да 66-189 мм. У сакавіку ў сярэднім бывае 13-20 дзён з ападкамі. 
У сакавіку, як правіла, руйнуецца ўстойлівы снежны полаг. Гэта адбываецца ў паўднёва – заходняй частцы рэспублікі звычайна ў першай дэкадзе сакавіка, у цэнтральнай частцы - у другой дэкадзе, на поўначы і паўночным усходзе краіны сярэдняя дата разбурэння снежнага покрыва прыпадае на трэцюю дэкаду месяца. За перыяд з 2000 года ўстойлівы снежны полаг адсутнічаў у сакавіку 2002, 2008, 2014, 2015 гадоў. 
У сакавіку ў сярэднім адзначаецца 4-7 дзён з туманамі, у асобныя гады – 9-16 дзён, 1-2 дня з галалёдам, 1-3 дня з шэранню і 2-5 дзён з завеямі. У асобныя гады ў сакавіку бывае 1-3 дня з навальніцамі.
Сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца на 1-3°С вышэй за кліматычную норму (кліматычная норма -1, +2°С). Гэта значыць, сакавік чакаецца цяплей, чым звычайна, асабліва за кошт вельмі высокіх тэмператур у пачатку месяца, у другой палове сакавіка тэмпературны фон прагназуецца блізкім да сваіх звычайных значэнняў для гэтага перыяду часу.
Месячная колькасць ападкаў на большай частцы тэрыторыі краіны мяркуецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў, але па тэрыторыі краіны ападкі будуць размяркоўвацца нераўнамерна (кліматычная норма 31-51 мм).

Заўвага: прагнозы надвор'я на месяц распрацоўваюцца з выкарыстаннем статыстычных метадаў, носяць імавернасны характар і ўдакладняюцца прагнозамі надвор'я на тыдзень, на 2-3 сутак і на суткі.

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY 2025 экофорум 80 лет пабеды

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_2059f4577479b892d634e00c8e272f6f_work.jpg Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_c00affee24997e03b1b615ffd4e3bc27_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь 000485_e94c38d286db140d595e3a1c481b5d7e_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook
© Белгiдрaмет, 2016-2024