Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
    • Навуковая
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • https://www.instagram.com telegram X
  • Ru Be En
  • Аб Белгідрамеце
    • Аб службе
    • Дзейнасць
    • Паслугі
    • Прэс-цэнтр
      • Навіны і падзеі
      • Для зваротаў СМІ
    • Дакументы
    • Кантакты
Галоўная / Аб Белгідрамеце / Прэс-цэнтр / Навіны і падзеі
02.11.2020

Кароткая кліматычная характарыстыка і прагноз надвор'я па тэрыторыі Беларусі на лістапад 2020 года

У лістападзе тэмпература паветра інтэнсіўна паніжаецца ад першай дэкады да трэцяй.
У 59% гадоў самай цёплай бывае першая дэкада, прыкладна адзін раз у 3 года самай цёплай бывае другая дэкада, і ў 8% гадоў – трэцяя дэкада.
Частыя ўварвання халодных мас паветра ў лістападзе ў спалучэнні з адмоўным радыяцыйным балансам зямной паверхні ствараюць умовы для фарміравання зімовага рэжыму надвор'я. Тэмпература паветра ўсё часцей становіцца адмоўнай. Пераход сярэднясутачнай тэмпературы праз 0°С у бок паніжэння лічыцца пачаткам зімы. У сярэднім ён пачынаецца ў паўночных і паўночна-ўсходніх рэгіёнах рэспублікі ў другой дэкадзе і завяршаецца на паўднёвым захадзе ў канцы трэцяй дэкады, а ў Брэсце гэты пераход ажыццяўляецца 3 снежня.
Сярэдняя месячная тэмпература паветра (кліматычная норма) у лістападзе складае ад -0,6°С на паўночным усходзе да +2,7°С на паўднёвым захадзе і захадзе рэспублікі і ў параўнанні з кастрычнікам паніжаецца на 5,4-6,3°С.
У асобныя гады яна можа адхіляцца ад кліматычнай нормы. Так, цяплей, чым звычайна на 3-4°С быў лістапад 1978, 1996, 2000, 2010, 2013, 2019 гадоў, самы цёплы лістапад выдаўся ў 1996 годзе, калі сярэднямесячная тэмпература паветра склала +4,9°С. Халадней на 3-4°С быў лістапад 1946, 1956, 1965, 1988 гадоў. Вельмі холадна (на 6-7°С ніжэй за норму) было ў лістападзе 1993 і 1998 гадоў. Тэмпература паветра днём звычайна знаходзіцца ў межах ад +1,9°С да +5,4°С, ноччу - ад -2,9°С да +0,4°С, у палове гадоў яна апускаецца ніжэй -8 -13°С. Абсалютны максімум тэмпературы (+24,1°С) адзначаны ў Мазыры 1 лістапада 1926 года, абсалютны мінімум тэмпературы (-27,4°С) – у Езярышча 30 лістапада 1992 года.
Ападкі ў лістападзе часцей выпадаюць у выглядзе снегу. Самая ранняя дата ўтварэння снежнага покрыва - канец кастрычніка, на поўдні і захадзе Беларусі - першая палова лістапада. Устойлівы снежны полаг звычайна утвараецца толькі ў снежні. Сярэдняя колькасць ападкаў у лістападзе складае ад 40 мм да 55 мм (кліматычная норма). Пры циклоническом характары надвор'я яна можа ўзрастаць да 87-165 мм (2-3 кліматычныя нормы). Мінімальная колькасць ападкаў у лістападзе не перавышае 0-16 мм. Сярэдняя колькасць дзён з ападкамі складае 15-20, з туманамі - 6-17. За месяц можа назірацца 2-5 дзён з галалёдна-шэраневымі адкладамі.

Сярэдняя месячная тэмпература паветра ў лістападзе 2020 года чакаецца на 1-2°С вышэй за норму (кліматычная норма -1, +3°С).
Месячная колькасць ападкаў мяркуецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў (норма 40-55 мм).
 

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_21c87d618ba9e8587a6ea74dd5b79b2d_work.jpg Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь 000485_c5d6fbba53da1042af999a0235d82d0a_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь 000485_2fc5aeacd83c911ec9a74d8332fc0730_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 000485_d29143257a479a759534658f8e3df6be_work.jpg Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_b585ae757e5e99473380a673f01669c3_work.jpg Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь 000485_bfd5aebde5dc2dc8dda7e0e4a88bee06_work.jpg Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД) 000485_2f976267514fa2641066e07459491193_work.jpg Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы 000485_6b210c89c63a591b8935baa328feccfc_work.jpg Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя 000485_6091fe4a20de414a6205209788df9a06_work.jpg Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook

© Белгiдрaмет, 2016-2025