14.05.2022
Каманда Белгідрамета прыняла ўдзел у Рэспубліканскім чэмпіянаце па інтэлектуальнай гульні "Што? Дзе? Калі?"
14 мая на базе гасцінічнага комплексу "Арбіта" адбыўся рэспубліканскі чэмпіянат па інтэлектуальнай гульні "Што? Дзе? Калі?" Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання. У чэмпіянаце прынялі ўдзел самыя моцныя каманды-пераможцы абласных чэмпіянатаў, у тым ліку і каманда Белгідрамета.
Усяго ў конкурсе інтэлектуалаў прынялі ўдзел 17 каманд.
У рамках мерапрыемства сярод каманд таксама былі арганізаваны "Свая гульня" і гульня, прысвечаная Году гістарычнай памяці ў Беларусі. Вядучым мерапрыемства выступіў уладальнік вялікай "Крыштальнай савы" Сяргей Буян. Хоць наша каманда і не ўвайшла ў тройку лепшых, але атрымала масу станоўчых эмоцый і каштоўнага вопыту, які абавязкова спатрэбіцца для гульняў у наступным сезоне!
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання