22.05.2023
Якім бывае лета ў Беларусі
Сярэдняя тэмпература летняга сезону па тэрыторыі нашай краіны складае +18,0°C. Па тэрыторыі краіны сярэдняя за сезон тэмпература паветра ўзрастае ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і змяняецца ў межах ад +16,7 да +19,4°C. Самае халоднае лета адзначалася ў 1928 годзе, сярэдняя тэмпература паветра трох летніх месяцаў склала +14,6°C. Самае цёплае лета было адзначана ў 2010 годзе з сярэдняй тэмпературай +20,6°C. У чэрвені-жніўні ў сярэднім адзначаецца ад 29 да 57 гарачых дзён (дзён з максімальнай тэмпературай паветра +25°C і вышэй). У асобныя гады дзённыя максімумы падымаюцца да +35°C і вышэй, што з'яўляецца небяспечнай гідраметэаралагічнай з'явай.
За лета ў сярэднім па Беларусі выпадае 226 мм ападкаў. Самы вільготны летні сезон быў адзначаны ў 1998 годзе – выпала 335 мм ападкаў або 148% нормы. Самы засушлівы – у 2015 годзе – 111 мм або 49% нормы. На працягу лета адзначаецца ад 24 да 32 вільготных дня.
Таксама ў сярэднім за лета адзначаецца ад 13 да 24 дзён з навальніцай і ад 2 да 10 дзён з туманам.
Чэрвень. Сярэдняя месячная тэмпература чэрвеня складае ў сярэднім па Беларусі +17,0ºС, што на 3,6ºС вышэй, чым у мае. Халадней за ўсё на паўночным захадзе краіны (+15,7ºС), цяплей за ўсё на паўднёвым усходзе (+18,6 ºС).
Самым цёплым быў чэрвень 2019 года з сярэдняй тэмпературай па Беларусі +21,0ºС. Халадней за ўсё было ў чэрвені 1962 і 1976 гг., калі сярэдняя па рэспубліцы тэмпература склала +13,8ºС.
Абсалютны максімум тэмпературы паветра за ўвесь перыяд метэаралагічных назіранняў зарэгістраваны 23 чэрвеня 2021 года на станцыі Кастрычнік і склаў +37,1ºС. Абсалютны мінімум тэмпературы паветра (-2,3ºС) адзначаны ноччу 1 чэрвеня 2001 года на станцыі Палеская і 11июня 1982 года ў Оршы.
Сярэдняя сума ападкаў чэрвеня складае ў сярэднім па Беларусі 72,2 мм. Мінімальная сярэдняя сума ападкаў на захадзе краіны (59,7 мм), максімальная – на паўночным захадзе (84,5 мм).
Максімальная месячная колькасць ападкаў у чэрвені зарэгістравана на станцыі Палеская ў 2013 годзе – 306 мм (пры кліматычнай норме для таго пункта 79,9 мм). Мінімальная колькасць ападкаў у чэрвені зафіксавана ў Полацку ў 2015 годзе, калі выпала 0,8 мм ападкаў (пры кліматычнай норме для гэтага пункта 84,3 мм).
Самым вільготным быў чэрвень 1988 года з сярэдняй сумай ападкаў па Беларусі 146 мм (пры норме 72,2 мм). Самым сухім быў чэрвень 2015 года, калі сярэдняя па рэспубліцы сума ападкаў склала 26 мм (36% кліматычнай нормы).
У чэрвені ў сярэднім адзначаецца 4-8 дзён з навальніцай, да 1 дня з градам, 1-3 дня з туманам.
Ліпень. Ліпень з'яўляецца самым цёплым і вільготным месяцам у годзе. Сярэдняя тэмпература паветра ліпеня па краіне складае +18,9℃, змяняючыся ад +17,8℃ на паўночным захадзе да +20,4℃ на паўднёвым усходзе.
Самым гарачым ліпень у Беларусі быў у 2010 годзе з сярэдняй месячнай тэмпературай паветра +22,6℃, што вышэй на 3,7℃ кліматычнай нормы. Самым халодным быў ліпень у 1979 годзе з сярэдняй месячнай тэмпературай паветра +14,4℃.
Абсалютны максімум тэмпературы паветра (+37,9℃) быў адзначаны ў 1936 годзе на станцыі Лельчыцы 29 ліпеня і на станцыі Гомель 30 ліпеня.
Абсалютны мінімум тэмпературы паветра (+0,5℃) быў зарэгістраваны ў раёне станцыі Палеская ў ноч на 18 ліпеня 1979 года.
Сярэдняя месячная сума ападкаў (кліматычная норма) ліпеня ў Беларусі складае 89,6 мм. Найбольш дажджлівым у Беларусі быў ліпень 2000 года, калі ў сярэднім па краіне выпала 161 мм ападкаў або 180% кліматычнай нормы. Самым сухім быў ліпень 1994 года з сярэднямесячнай колькасцю ападкаў 11 мм або 12% кліматычнай нормы.
Максімальная месячная колькасць ападкаў у ліпені зарэгістравана ў Мазыры ў 1893 годзе – 297 мм (пры норме па дадзеным пункце 100,9 мм), гэта значыць выпала каля 3 месячных норм. У ліпені 1994 года ў Лынтупах выпала мінімальная колькасць ападкаў (0,1 мм). Максімальная сутачная колькасць ападкаў зафіксавана на станцыі Талачын 26 ліпеня 1973 года – 148 мм.
У ліпені сярэдняя колькасць дзён з навальніцамі складае 5-10, а максімальная колькасць дзён з навальніцамі была зафіксавана ў 2001 годзе ў Пружанах і склала 22 дні.
Сярэдняя колькасць дзён з градам у ліпені – менш за адзін дзень (0,1-0,4), а максімальная колькасць дзён з градам была адзначана ў Васілевічах у 1899 годзе, У Брэсце ў 1955 годзе, у Навагрудку ў 1960 годзе, у Мінску ў 1973 годзе, У Гомелі ў 2014 годзе, у Івацэвічах у 2016 годзе і склала 3 дні.
Жнівень. У жніўні сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра складае +18,0°С. Па тэрыторыі рэспублікі тэмпература паветра змяняецца ад +16,7°С на паўночным захадзе (Лынтупы) да +19,3°С па паўднёвым усходзе (Гомель).
Самы цёплы жнівень быў адзначаны ў 2010 годзе з сярэднямесячнай тэмпературай паветра па Беларусі +20,8°C (пры кліматычнай норме +18,0°C). Найбольш халодны жнівень назіраўся ў 1987 годзе з сярэдняй тэмпературай за месяц па краіне + 14,3°С.
Абсалютны максімум тэмпературы паветра (+38,9°C) быў зарэгістраваны 8 жніўня 2010 года ў Гомелі – гэта самая высокая тэмпература, якая зафіксавана на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за ўвесь перыяд метэаралагічных назіранняў. Абсалютны мінімум (-3,4°С) адзначаны ноччу 30 жніўня 1966 года на станцыі Палеская.
Сярэдняя сума ападкаў па тэрыторыі рэспублікі ў жніўні складае 63,8 мм.
Па тэрыторыі рэспублікі сума ападкаў змяняецца ад 52,5 мм на захадзе (Баранавічы) да 76,5 мм па паўночным усходзе (Віцебск).
Самы дажджлівы жнівень у Беларусі быў у 2006 годзе, калі ў сярэднім па краіне выпала 191 мм ападкаў або 299% нормы (пры норме 63,8 мм). Самым сухім у рэспубліцы быў жнівень 2015 года з сярэднямесячнай колькасцю ападкаў 11 мм або 17% ад кліматычнай нормы.
Максімальная колькасць ападкаў у жніўні (329 мм) выпала ў 1931 годзе ў Пружанах (пры норме па дадзеным пункце 59,2 мм), гэта значыць больш за 5 месячных норм. Гэтая колькасць ападкаў – максімальная за месяц, калі-небудзь выпадаючая на тэрыторыі Беларусі. Максімальная сутачная колькасць ападкаў (146 мм) зафіксавана ў Бабруйску 6 жніўня 1970 года, пры норме за месяц па дадзенай метэастанцыі 55 мм (гэта значыць выпала больш за 2 месячныя нормы). Гэта найбольшая колькасць ападкаў, якая ў жніўні выпадала за суткі на тэрыторыі Беларусі за ўвесь перыяд інструментальных назіранняў.
У жніўні ў сярэднім адзначаецца 3-6 дзён з навальніцай, да 1 дня з градам, 1-4 дня з туманам.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання