Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
04.09.2024

Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў жніўні 2024 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за жнівень 2024 года склала +19,9°С, што вышэй за кліматычную норму на 1,9°С. Сярэдняя тэмпература паветра першай дэкады месяца была некалькі ніжэй за норму (0,8°С), другой дэкады яна была вышэй за норму на 1,6°С, трэцяя дэкада была вельмі цёплай са станоўчай анамаліяй роўнай 4,7°С.

За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 39 мм ападкаў, што склала 62% кліматычнай нормы. Па ўсёй тэрыторыі краіны, за выключэннем асобных пунктаў назірання Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей, адзначаўся недабор ападкаў: выпала ад 40 да 80% нормы. Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Гродзенскай вобласці – у сярэднім па вобласці 58 мм або 89% нормы. Менш за ўсё – на тэрыторыі Гомельскай вобласці - 19 мм або 33% нормы. Недабор ападкаў адзначаўся ва ўсіх трох дэкадах (выпала 55, 59 і 71% нормы ападкаў адпаведна). 

У жніўні на рэках краіны адзначаліся ваганні ўзроўняў вады. Вада знаходзілася на пойме на Віліі ў аг.Сцешыцы, прытоку Нёмана рацэ Рось і прытоку Бярэзіны рацэ Бобр. Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраліся на суднаходных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і Сожа. 

На рацэ Цна (прыток Прыпяці) у в.Дзятлавічы значэнне ўзроўню вады апусцілася ніжэй шматгадовага мінімальнага ўзроўню вады за перыяд летне-восеньскай межані, а на рацэ Убарць (прыток Прыпяці) у в.Краснабярэжжа ўзровень вады наблізіўся да шматгадовага мінімуму. 

Воднасць Заходняй Дзвіны і Прыпяці была меншая за норму на 30-45 %, воднасць Нёмана, Віліі, Дняпра і Бярэзіны была блізкая да звычайнай для гэтай пары года і крыху меншая за яе, а воднасць Сожа – крыху большая за норму. 

Сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках склала 17-23°C, што на 1-2°C вышэй звычайнай для гэтай пары года.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў