09.09.2021
Інфармацыйныя гадзіны ў рамках акцыі "Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі» праведзены ў ДУА «Гімназія №29 г. Мінска"
Прымаючы актыўны ўдзел у акцыі "Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі», якая праводзіцца ў краіне ў перыяд з 1 па 10 верасня 2021 года, Белгідрамет працягвае інфармаваць навучэнцаў адукацыйных устаноў сталіцы аб правілах паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я.
Мэта акцыі – фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
Інфармацыйныя гадзіны па тэме «Гідраметэаралагічная бяспека» былі праведзены ў паралелі 7-х класаў гімназіі. Класныя кіраўнікі 7 "Б" і 7 "Ж" класаў распавялі пра асновы бяспекі і правілах паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я ў розныя перыяды года, аб правілах паводзін на лёдзе і пра каляровы код ступені небяспекі метэаралагічных з'яў.





Тэма бяспекі актуальная ва ўсе часы, і мэта дзяржавы і грамадства сумеснымі намаганнямі навучыць нашых дзяцей правільным паводзінам пры небяспечных умовах.
Экстрэмальныя пагодныя з'явы (навальніца, моцны вецер, завіруха, мароз, спякота, туман і г.д.) ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя, таму вельмі важна ведаць правілы паводзін, каб не разгубіцца ў небяспечнай сітуацыі.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання