Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
25.02.2020

Інфармацыйная гадзіна па правілах паводзін пры неспрыяльных гідраметэаралагічных умовах прайшла ў 6 "А"класе дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 38 г.Мінска" Папярэджаны-значыць узброены!

Інфармацыйная гадзіна па правілах паводзін пры неспрыяльных гідраметэаралагічных умовах прайшла ў 6 "А"класе дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 38 г.Мінска".

У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі, зацверджанага пратаколам пасяджэння Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2019г., а таксама ў рамках рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004г. №1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны", Белгідрамет перадаў інфармацыйныя матэрыялы (буклеты, плакаты) з рэкамендацыямі па правілах паводзін пры неспрыяльных гідраметэаралагічных умовах у 6"А" клас дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 38 г.Мінска".
У рамках правядзення інфармацыйнай гадзіны класны кіраўнік Петухова Алена Аляксандраўна азнаёміла дзяцей з правіламі паводзін пры неспрыяльных гідраметэаралагічных умовах у розныя перыяды часу года. Веданне правіл паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я (навальніца, моцны вецер, мяцеліца, мароз, спякота, туман і т.д.) дапаможа дзецям не разгубіцца і пазбегнуць негатыўных наступстваў для свайго здароўя.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў