24.02.2020
Інфармацыйная гадзіна па правілах паводзін пры неспрыяльных гідраметэаралагічных умовах прайшла ў 4 "Б" класе сярэдняй школы №197 г.Мінска
У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі, зацверджанага пратаколам пасяджэння Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2019г., а таксама ў рамках рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004г. №1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны", Белгідрамет перадаў інфармацыйныя матэрыялы (буклеты, плакаты) з рэкамендацыямі па правілах паводзін пры неспрыяльных гідраметэаралагічных умовах у 4"Б" клас дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №197 г.Мінска".
У рамках правядзення інфармацыйнай гадзіны класны кіраўнік Сапач Валянціна Рыгораўна распавяла дзецям пра тое, як трэба паводзіць сябе, калі ты сутыкнуўся з неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з'явай. Веданне правіл паводзін у такіх часта сустракаемых (але ад гэтага не менш небяспечных) сітуацыях, як навальніца, моцны вецер, мяцеліца, мароз, спякота, туман і т .д., дапаможа дзецям не разгубіцца, патрапіўшы ў такую сітуацыю, і пазбегнуць негатыўных наступстваў для свайго здароўя.






Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання