03.12.2021
Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў лістападзе 2021 года
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за апошні восеньскі месяц склала +3,3°С, што вышэй за кліматычную норму на 2,4°С. Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны і знаходзілася ў межах 1,5-3,5°С, дасягнуўшы найбольшых значэнняў па ўсходзе (3,0°С і больш). Найменшыя станоўчыя анамаліі адзначаны на паўночным захадзе і па крайнім паўночным усходзе і склалі 2,0°С і менш. Тэмпература паветра днём на працягу месяца ў асноўным была станоўчай і знаходзілася ў межах +1 +12ºС, а ў асобныя суткі апускалася да адмоўных значэнняў. Тэмпература паветра ноччу на працягу месяца знаходзілася ў асноўным у межах -7+ 8°С,а ў самыя халодныя ночы месцамі апускалася да -10°С і ніжэй.
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 52,9 мм ападкаў, што склала 115% кліматычнай нормы. Па тэрыторыі краіны ападкі выпадалі нераўнамерна: па поўначы і паўночным захадзе краіны выпала 150% нормы і больш. Па паўднёва-захадзе і паўднёва-ўсход краіны выпала менш за 90% нормы. У першай і асабліва ў другой дэкадах адзначаўся недабор ападкаў (82 і 49% нормы адпаведна), у трэцяй адзначана залішняе ўвільгатненне (выпала 215% нормы).
На працягу месяца на рэках краіны пераважаў рост узроўняў вады, у выніку чаго на асобных участках суднаходных рэк палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. Да канца месяца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваліся на Нёмане ў г. Гродна, Дняпры ў г.Магілёў і г. Жлобін, Бярэзіне ў г. Бабруйск, Сожы ў г. крычаў і г. Слаўгарад. Воднасць рэк была блізкая да звычайнай для гэтага часу года і некалькі менш яе. У трэцяй дэкадзе месяца ў выніку паніжэння тэмпературы паветра, на асобных прытоках Заходняй Дзвіны і Сожа адзначаліся кароткачасовыя ледзяныя адукацыі.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання