Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
04.10.2021

Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў верасні 2021 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за першы восеньскі месяц 2021 года склала +10,8°С, што ніжэй за кліматычную норму на 1,3°С. Такая і больш нізкая тэмпература паветра за месяц адзначаецца ў сярэднім адзін раз у 4-5 гадоў, а апошні раз – у 2000 годзе.

За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 90,3 мм ападкаў, што склала 151% кліматычнай нормы. Верасень з такім і вялікай колькасцю ападкаў адзначаецца ў сярэднім па тэрыторыі краіны адзін раз у 10-11 гадоў, а апошні раз – у 1998 годзе. Больш за ўсё ападкаў выпала на тэрыторыі Магілёўскай вобласці – у сярэднім па вобласці 115,1 мм (198% кліматычнай нормы). У першай дэкадзе адзначаўся недабор ападкаў(34% нормы), у другой і трэцяй выпала 276 і 148% нормы адпаведна.

У пачатку верасня на рэках пераважаў спад узроўняў вады. Выпадзенне ападкаў у другой і трэцяй дэкадах месяца абумовіла павышэнне ўзроўняў вады на ўсіх рэках краіны. У выніку чаго на рэках Рось у в.Студзянец (прыток Нёмана) і Бесядзь ў в.Свяцілавічы (прыток Сожа) узроўні вады перавысілі адзнакі выхаду вады на пойму, а на суднаходных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і Сожа палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту.

У верасні воднасць большасці рэк была блізка да нормы, менш яе на 30-35% была воднасць Прыпяці, а воднасць Заходняй Дзвіны апынулася ў два разы менш звычайнай для гэтага часу года.

Сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках і вадаёмах у верасні склала 11-15°С, што на 1-2°С ніжэй звычайнай для гэтага часу года.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў