04.11.2019
ІНФАРМАЦЫЯ аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў кастрычніку 2019 года
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за кастрычнік 2019 года склала +9,5°С, што вышэй за кліматычную норму на 2,8°С. Апошні раз так цёпла было ў 1967 годзе. Тэмпературны рэжым на працягу месяца быў неаднародным. Першая дэкада была халоднай з сярэдняй тэмпературай паветра на 0,8°С ніжэй за норму. Другая-анамальна цёплай з сярэдняй тэмпературай на 6,0°С вышэй за кліматычную норму. Тэмпературы паветра трэцяй дэкады таксама была на 3,2°С вышэй за норму. У самыя цёплыя суткі другой і трэцяй дэкады дзённыя тэмпературы перавышалі 20-ці градусную адзнаку і па большай частцы тэрыторыі краіны былі абноўлены рэкорды дня. Максімальнага значэння тэмпература паветра дасягнула 14 кастрычніка на станцыі Брагін і склала +24,8°С. Начныя тэмпературы большую частку месяца былі ў інтэрвале +1..+10°С, у самыя халодныя ночы апускаліся да адмоўных значэнняў. Мінімальная тэмпература паветра зарэгістравана 31 кастрычніка ў Бабруйску і склала -10,3°С.
За кастрычнік у сярэднім па краіне выпала 32,1 мм ападкаў (64% кліматычнай нормы). Ападкі на працягу месяца выпадалі нераўнамерна. Найбольш увільгатненнай была Віцебская вобласць, на тэрыторыі якой выпала 50,9 мм або 86% нормы за месяц. Менш за ўсё ападкаў выпала на тэрыторыі Гомельскай вобласці – 14,3 мм або 29% кліматычнай нормы, так суха тут бывае прыкладна 1 раз у 7 гадоў. Першая дэкада кастрычніка выдалася дажджлівай-у сярэднім па рэспубліцы выпала 26,8 мм ападкаў, што склала 153% кліматычнай нормы за дэкаду. Другая і трэцяя дэкады былі сухімі-па тэрыторыі нашай краіны выпала 3,4 мм (21% нормы) і 2,0 мм (12% нормы) адпаведна.
У першай дэкадзе кастрычніка на рэках краіны назіраўся ў асноўным рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў. У другой і трэцяй дэкадах месяца на большасці рэк адзначаўся спад узроўняў вады.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаліся на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
У кастрычніку воднасць Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Дняпра, Бярэзіны і Сожа была блізкай да нормы і менш яе, воднасць Прыпяці і Заходняга Буга апынулася значна менш звычайнай для гэтага часу года.
Сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках і вадаёмах склала +7,0 +13°, што на 2-3ºС вышэй за норму.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання