выбары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
12.12.2022

Ідзе падпіска на часопіс "Родная прырода" на першае паўгоддзе 2023 года

Белгідрамет заклікае падпісацца на грамадска-палітычны, навукова-папулярны, ілюстраваны экалагічны часопіс «Родная прырода», заснавальнікам якога з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Даведачна: часопіс "Родная прырода" знаёміць чытачоў з інфармацыяй аб прыродным патэнцыяле Беларусі, яго захаванні і прымнажэнні; дзяржаўнай палітыцы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў; тэхналогіях і інавацыях для вырашэння экалагічных праблем. Многія матэрыялы выдання прысвечаны экадружалюбнаму ладу жыцця і ўдзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў; экалагічнаму выхаванню і адукацыі. І, вядома, "Родная прырода" – гэта выдатны "прыродны" фотаальбом: на старонках выдання публікуюцца лепшыя фотаздымкі жывёльнага і расліннага свету ад прафесіяналаў і аматараў.

Падпісныя індэксы:
74926-для індывідуальных падпісчыкаў (на 1 месяц – 16,03 бел.руб.);
749262-для ведамасных падпісчыкаў (на 1 месяц – 21,63 бел.руб.).

Аформіць падпіску можна кожны месяц:
  • праз аддзяленні сувязі і на сайце РУП "Белпошта";
  • праз сістэму "Belpressa.by";
  • праз аўтаматызаваную сістэму АРІП.
  • Праз аддзяленні сувязі таксама можна аформіць падпіску на абаненцкую скрыню, па факсе (ведамасная падпіска), з дастаўкай да кватэры "з уручэннем з рук у рукі".
  • УП "Белсаюздрук" ажыццяўляе прыём падпіскі "да запатрабавання".
Выпісвайце любімыя выданні, каб заўсёды быць у курсе экалагічных навін Беларусі і свету, новаўвядзенняў прыродаахоўнай палітыкі дзяржавы, важных "зялёных" ініцыятыў нашых землякоў, а таксама самому навучыцца дапамагаць прыродзе роднага краю.

Будзьце разам з роднай прыродай!
 

Спецыялізаваныя сайты