29.03.2022
Гідралагічныя пасты на рацэ Нёман адзначаюць юбілей!
Рака Нёман з’яўляецца адной з асноўных водных артэрый Беларусі, тячэ па тэрыторыі Беларусі, Літвы да Калінінградскай вобласці Расіі, упадае ў Куршскі заліў Балтыйскага мора.
Асноўнымі прытокамі Нёмана на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца Вілія, Бярэзіна, Дзітва, Котра, Шчара, Свіслач і іншыя. Рака лічыцца адным з самых чыстых водных аб’ектаў Беларусі.
У 2022 годзе гідралагічным пастам, размешчаным на рацэ Нёман у г.Масты, г.Гродна, в.Беліца і гідралагічнаму пасту на рацэ Шчара у г.Слонім спаўняецца 145 гадоў. Сваю дзейнасць па маніторынгу стана воднага рэжыма гідралагічны пост у г.Гродна пачаў 1 студзеня 1877 года, пост у г. Слонім – 31 марта 1877 года.
Гідралагичны пост Нёман-Масты размешчаны на тэрыторыі выратавальнай станцыі ў горадзе. Вышэйшы узровень адзнакі вады у рацэ быў зафіксаваны каля адметкі 794 см у красавіку 1958 года, ніжэйшы – мінус 16 см у жніўні 1964 года.

Гродненскі гідралагічны пост размешчаны ў цэнтральнай частцы горада на тэрыторыі рачнога порта. Пост абсталяваны самапісцам вады “Валдай” (СУВ), які дазваляе аутаматычна рабіць замеры у любы час. Самы вялікі пад’ем вады у г.Гродна быў зафіксаваны ў красавіку 1958 года (893 см). З-за засушлівага лета і анамальнай жары у верасні 2015 года быу ўстаноўлены абсалютны мінімум назіранняў – 11 см.

Гідралагічны пост Нёман-Беліца размешчаны ў 2-х км ад паўдневага ўсходу ад в.Беліца Лідскага раёна. На сутачны ход узроўняў вады аказвае ўплыў Гезгальская ГЭС на рацэ Молчадзь Пост абсталяваны самапісцам “Валдай”. Абсалютны максімум узроўня вады быў зафіксаваны ў красавіку 1958 года і склаў каля 597 см. Мінімум узроўня вады назіраўся у жніўне 1952 года і ліпені 1964 года і склаў 66 см.

Рака Шчара бярэ свой пачатак на Навагрудскім узвышшы, выцякаючы з воз.Калдычэўскага. У перыяд вясновага разводдзя адбываецца пераліў вады са Шчары па Агінскім канале ў возера Выганашчанскае. Гідралагічны пост Слонім размешчаны ў цэнтры горада на тэрыторыі парка. Вышэйшы ўзровень вады на пасту зафіксаваны ў красавіку 1958 года (339 см), ніжэйшы – у лістападзе 1983 года (16 см).

Назіранні на гідралагічных пастах за элементамі воднага рэжыма праводзяць у 8 і 20 гадзін па мясцовым часе кожны дзень. Назіральнікі вырабляюць назіранні за ўзроўнем і тэмпературай вады, станам воднага аб'екта (у зімовы перыяд за лядовымі з'явамі), вымяраюць выдаткі вады і інш.
Юбілей - не толькі дата, але і падстава падвесці вынікі працы і паставіць перад сабой новыя задачы.
Белгідрамет далучаецца да віншаванняў і жадае добрых прагнозаў, працвітання і дабрабыту!
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання