25 верасня ў Белгідрамеце прайшоў Адзіны дзень бяспекі, які стаў важным этапам у падрыхтоўцы да аператыўнага рэагавання на магчымыя надзвычайныя сітуацыі. Мерапрыемства было накіравана на павышэнне ўзроўню дасведчанасці супрацоўнікаў аб пажарнай бяспекі і дзеяннях у выпадку ўзнікнення розных пагроз.
У рамках адзінага дня бяспекі перад калектывам выступіў намеснік начальніка Першамайскага РАНС г.Мінска Сяргей Кавалёў. У сваёй прамове ён акцэнтаваў увагу на прафілактыцы пажараў, алгарытмах дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый рознага характару, а таксама падрабязна распавёў аб правілах эвакуацыі людзей пры пажарах і іншых няштатных сітуацыях.

Начальнік сектара па ахове працы, прамысловай і пажарнай бяспекі Леанід Лявончык прадэманстраваў фільм аб розных сцэнарах тэрарыстычных актаў, аб матывах зламыснікаў і аб практычных рэкамендацыях па выжыванні і мінімізацыі рызык у падобных сітуацыях. Асаблівая ўвага была нададзена псіхалагічным аспектам знаходжання ў закладніках, а таксама стратэгіям паводзін, якія дазваляюць захаваць самавалоданне і павялічыць шанцы на шчасны зыход.

У заключэнне Леанід Ленчык адказаў на пытанні, якія тычацца дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях і спосабаў аказання дапамогі пацярпелым.
Кульмінацыяй Адзінага дня бяспекі стала практычная адпрацоўка эвакуацыі людзей пры пажары. Супрацоўнікі Белгідрамета прадэманстравалі зладжанасць і аператыўнасць дзеянняў ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных, што з'яўляецца неад'емнай часткай падрыхтоўкі да рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.



Правядзенне Адзінага дня бяспекі ў Белгідрамеце пацвярджае сур'ёзнае стаўленне арганізацыі да пытанняў бяспекі і гатоўнасць да любых выклікаў, забяспечваючы абарону жыцця і здароўя супрацоўнікаў.
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies