30.04.2019
Белгідрамет віншуе з 1 мая!
1 мая ў многіх краінах свету адзначаецца міжнароднае свята-Дзень працы (Свята Вясны і Працы), які першапачаткова насіў назву Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных.
Узнікненне традыцыі святкавання Першамая звязана з падзеямі, якія адбыліся ў Чыкага ў ХІХ стагоддзі. 1 мая 1886 года ў горадзе пачаліся мітынгі і дэманстрацыі рабочых, якія патрабавалі ад сваіх працадаўцаў увядзення васьмігадзіннага працоўнага дня. Забастоўка і спадарожная дэманстрацыя скончыліся кровапралітным сутыкненнем з паліцыяй.
У ліпені 1889 Парыжскі кангрэс II Інтэрнацыяналу ў памяць аб выступленні працоўных прыняў рашэнне аб правядзенні 1 мая штогадовых дэманстрацый. Упершыню Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных быў адзначаны ў 1890 годзе ў Аўстра-Венгрыі, Бельгіі, Германіі, Даніі, Іспаніі, Італіі, ЗША, Нарвегіі, Францыі, Швецыі і некаторых іншых краінах.
Сёння свята адзначаецца больш чым у 100 краінах і тэрыторыях свету 1 мая ці ў першы панядзелак мая.
У Беларусі Свята працы з'яўляецца агульнарэспубліканскім святочным днём. Ён усталяваны Указам Прэзідэнта краіны № 157 ад 26 сакавіка 1998 года. Штогод 1 мая беларусы прымаюць удзел у святочных мерапрыемствах, якія праходзяць ва ўсіх кутках краіны. Гэта добрая традыцыя азначае сабой пачатак мая і падкрэслівае працавіты і стваральны характар нашага народа.
Гэты год не стане выключэннем. 1 мая 2019 года прадстаўнікі Цэнтральнага апарата Белгідрамета прымуць удзел у святочных мерапрыемствах у Мінску, арганізаваных Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. У 11.00 пачнецца цырымонія ўскладання кветак да стэлы "Мінск-горад-герой", пасля якой у неба запусцяць белых галубоў-сімвал міру і працы. Асноўнай пляцоўкай свята стане парк Перамогі.
Калектыў Белгідрамета віншуе ўсіх З Днём працы і жадае здароўя, добрага настрою, дабрабыту і хатняй утульнасці!
Запрашаем усіх ахвочых далучыцца да святкавання Дня працы! Больш падрабязна аб святочных мерапрыемствах у абласных цэнтрах можаце прачытаць на сайце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання