09.02.2019
Белгідрамет у групе падтрымкі «Мінскай лыжні-2019»
9 лютага ў сталічным мікрараёне Вяснянка адбылося спартыўнае свята "Мінская лыжня-2019". За спаборніцтвамі на спартыўным свяце назіралі каля 5 тысяч гледачоў.
Пабывалі на мерапрыемстве і супрацоўнікі Белгідрамета.
Характэрна, што спартыўны марафон у гэтым годзе прайшоў у новым фармаце. На лыжаролернай трасе ў Вяснянцы ўпершыню ў гісторыі спаборніцтваў можна было ўбачыць біятлон.
У першым старце суботняга марафону - у эстафетнай гонцы 4 па 3 кіламетры-прымалі ўдзел адразу два дзясятка каманд. Сярод іх каманды Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, Палаты прадстаўнікоў, Нацыянальнага алімпійскага камітэта і СМІ.

Таксама на старт выйшлі вядомыя спартсмены і дзеячы розных сфер, зоркі беларускай эстрады, журналісты. Змагаліся паміж сабой і зборныя міністэрстваў і ведамстваў.

Прадстаўнікі Белгідрамета далучыліся да шэрагаў групы падтрымкі Першамайскага раёна, у склад якой увайшлі і прадстаўнікі адміністрацыі раёна, і з задавальненнем назіралі як за гонкай, так і за стральбой па мішэнях.
Акрамя біятлона ў Вяснянцы прайшлі лыжныя эстафеты. Самым відовішчным забегам стаў, вядома ж, масавы старт, у якім прынялі ўдзел усе жадаючыя. Усяго ў забегах удзельнічалі каля 3 тысяч чалавек.

Заўзятары атрымлівалі асалоду ад добрага надвор'я і атмасферай свята.
Арганізатары мерапрыемства пастараліся на славу. Адведзеная для гульняў і забаў тэрыторыя не пуставала. Госці свята змаглі паўдзельнічаць у розных конкурсах, традыцыйных народных гульнях і забавах, а таксама ў спаборніцтвах — напрыклад, у перацягванні каната або па гіравым спорце. Роставыя лялькі гулялі з дзецьмі і дарослымі, фатаграфаваліся з усімі жадаючымі. Падчас канцэртнай праграмы артысты і творчыя калектывы радавалі гасцей свята сваімі выступленнямі. На асобных пляцоўках працавалі гандлёвыя кропкі і міні-кафэ. Тут можна было пакаштаваць салдацкай кашы і гарачай гарбаты.


Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання