03.06.2021
Белгідрамет прыняў удзел у тэматычным пасяджэнні «Лічбавыя тэхналогіі для развіцця "разумных" гарадоў і рэгіёнаў» у рамках XXVII Міжнароднага ІКТ-форуму ТІBО-2021
XXVII Міжнародны ІКТ-форум ТІВО-2021 праходзіць у Мінску з 1 па 4 чэрвеня 2021 года. Форум ТІВО уяўляе сабой унікальную платформу для абмену перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій, аналізу лепшых сусветных практык лічбавай трансфармацыі і абмеркавання перспектыў эфектыўнага выкарыстання найноўшых тэхналагічных трэндаў у традыцыйных галінах эканомікі.
3 чэрвеня 2021 года ў рамках Форуму прайшло тэматычнае пасяджэнне «Лічбавыя тэхналогіі для развіцця «Разумных» гарадоў і рэгіёнаў». Арганізатарамі пасяджэння выступілі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і ААТ «Гіпрасувязь».
Перад удзельнікамі пасяджэння выступілі вядучыя эксперты ў сферы інфармацыйных тэхналогій, якія распавялі аб праекце «Разумныя гарады Беларусі», асаблівасцях адаптацыі тыпавой канцэпцыі «Разумны горад» у Рэспубліцы Беларусь, інтэлектуальных метадах развіцця разумных гарадоў, падзяліліся вопытам рэалізацыі «разумных» рашэнняў для малых і сярэдніх гарадоў Беларусі.

З дакладам на тэму «Выкарыстанне сучасных тэхналогій збору і прадстаўлення інфармацыі аб стане навакольнага асяроддзя» выступіла вядучы інжынер аддзела аналізу экалагічнай інфармацыі службы экалагічнай інфармацыі Белгідрамета Пальчэх Паліна Віктараўна. У сваім дакладзе Паліна Віктараўна распавяла аб відах маніторынгу навакольнага асяроддзя і ўзаемасувязі з іншымі сістэмамі маніторынгу, аб прынцыпах правядзення відаў маніторынгу навакольнага асяроддзя ў складзе НСМАС, аб рэалізацыі праекта «Мадэрнізацыя інфраструктуры маніторынгу якасці атмасфернага паветра і радыяцыйнага маніторынгу» праекта Еўрапейскага Саюза «Паляпшэнне якасці паветра і кіраванне навакольным асяроддзем у Беларусі» (SAQEM)», пра важнасць выкарыстання праграмнага забеспячэнне Airviro пры падрыхтоўцы аналітычнай інфармацыі аб якасці атмасфернага паветра.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання