Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
17.04.2023

Белгідрамет прыняў удзел у ТІБО-2023

У перыяд з 18 па 21 красавіка 2023 года Белгідрамет прыняў ўдзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе XXIX Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБО-2023. На выставе было прадстаўлена больш за 260 экспанентаў. Мерапрыемства прохадзіла на працягу 4 дзён, таму кожны мог знайсці магчымасць наведаць яго. Традыцыйна форум складаецца з 2 кірункаў: выставачная частка, дзе прадстаўлена больш за 260 удзельнікаў, і дзелавая праграма з больш чым 35 мерапрыемствамі.
Даведачна: Міжнародная спецыялізаваная выстава ТІБО праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства сувязі і інфарматызацыі з 1994 года. 
Міжнародны форум ТІБО/TIBO па праве заслужыў рэпутацыю штогадовага Нацыянальнага агляду сусветных і айчынных дасягненняў у галіне тэлекамунікацый, сувязі, праграмнага забеспячэння, банкаўскіх тэхналогій, офіснай тэхнікі і спажывецкай электронікі.
Штогод работнікі арганізацый сувязі і іншых арганізацый, якія спецыялізуюцца на распрацоўцы і выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій, атрымалі магчымасць азнаёміцца з самымі сучаснымі тэхнічнымі і праграмнымі сродкамі, тэндэнцыямі развіцця ўсіх сектараў інфармацыйнай сферы. Дэманстрацыя ў дзеянні інфармацыйных тэхналогій спрыяе шырокаму іх прымяненню ва ўсіх галінах эканомікі, сацыяльнай сферы, дзяржаўным кіраванні.

У рамках экспазіцыі арганізацый Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Белгідрамет прадставіў рэспубліканскую сістэму аўтаматызаванага маніторынгу навакольнага асяроддзя, якая аб'ядноўвае дадзеныя маніторынгу атмасфернага паветра, ападкаў і снежнага покрыва і здольная адлюстроўваць (прадастаўляць) поўную, дакладную і своечасовую інфармацыю аб якасці атмасфернага паветра, і мабільны дадатак «Надвор'е ў кішэні» – адзіны мабільны дадатак, які выкарыстоўвае афіцыйную інфармацыю Белгідрамета і дазваляе карыстальніку азнаёміцца з шырокім спектрам інфармацыі: прагнозам надвор'я, фактычным надвор'ем, гідралагічным, аграметэаралагічным, радыяцыйным і экалагічным становішчам у населеных пунктах Беларусі. Для наведвальнікаў былі прадстаўлены інфармацыйныя матэрыялы па экалагічнай тэматыцы.
Наведвальнікі маглі задаць любое пытанне, якое цікавіла іх пры аглядзе экспазіцыі, на якое адказвалі спецыялісты Белгідрамета.

Час працы:

18-20 красавіка 2023 года з 10-00 да 18-00,

21 красавіка 2023 года з 10-00 да 15-00.

Месца правядзення:

Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, пр.Пераможцаў, 111а (Мінск-Арэна).
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў