12.04.2021
Белгідрамет прымае ўдзел у прафарыентацыйным праекце «Крок у будучыню»
З 12 па 16 красавіка ў Белгідрамеце праходзіць прафарыентацыйны праект «Крок у будучыню», арганізаваны сумесна з ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей». Дадзены праект у першую чаргу накіраваны на дапамогу падлеткам з выбарам будучай спецыяльнасці.
Пра сваю прафесію навучэнцам распавядаюць спецыялісты аддзела па сувязях з грамадскасцю, службы метэаралагічных прагнозаў, службы гідралогіі і аграметэаралогіі, службы сродкаў вымярэнняў, а таксама аддзела метэаралагічных і аэралагічных назіранняў Філіяла «Мінскаблгідрамет».


У праекце ўдзельнічаюць установы адукацыі горада Мінска: ДУА «Гімназія №5 г.Мінска імя Герояў сустрэчы на Эльбе», ДУА «Гімназія №7 г. Мінска», ДУА «Сярэдняя школа №10 г. Мінска», ДУА «Сярэдняя школа №22 г. Мінска імя С.І.Грыцаўца», ДУА «Сярэдняя школа №69 г. Мінска», ДУА «Сярэдняя школа №72 г.Мінска», ДУА «Сярэдняя школа №86 г.Мінска», ДУА «Сярэдняя школа №87 г.Мінска», ДУА «Сярэдняя школа №108 г.Мінска», ДУА «Сярэдняя школа №133 г.Мінска», ДУА «Сярэдняя школа №182 г.Мінска імя Уладзіміра Карвата», ДУА «Сярэдняя школа №183 г.Мінска», ДУА «Сярэдняя школа №223 г.Мінска імя Іёна Солтыса».

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання