Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • telegram youtube X
  • Ru Be En
  • Аб Белгідрамеце
    • Аб службе
    • Дзейнасць
    • Паслугі
    • Прэс-цэнтр
      • Навіны і падзеі
      • Для зваротаў СМІ
    • Дакументы
    • Кантакты
Галоўная / Аб Белгідрамеце / Прэс-цэнтр / Навіны і падзеі
14.10.2021

Белгідрамет прымае ўдзел у міжнароднай спецыялізаванай выставе «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (EnergyExpo' 2021)

12 кастрычніка адбылося адкрыццё Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (EnergyExpo'2021) у рамках XXV Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму.
Выстава «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (EnergyExpo) праводзіцца з 1995 года, прыцягваючы ўвагу вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў, і з'яўляецца адной з самых буйных па гэтай тэматыцы ў краінах СНД і Балтыі. У 2019 годзе прадукцыю прадставілі больш за 300 прадпрыемстваў і арганізацый з 15 краін свету. Сярод іх найбуйнейшыя прадпрыемствы Беларусі і замежныя кампаніі, зацікаўленыя ў прасоўванні прадукцыі на беларускі рынак.
У рамках экалагічнага форуму Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь арганізавана навукова-практычная канферэнцыя «Развіццё «зялёнай» эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь», якая адбылася 12 кастрычніка. Дадзенае мерапрыемства з'яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для дыскусіі па пытаннях удасканалення экалагічнай палітыкі і развіцця «зялёнай» эканомікі. З дакладамі на канферэнцыі выступілі і спецыялісты Белгідрамета:
  • Дэйнега Кірыл Мікалаевіч - галоўны інжынер Белгідрамета па тэме «Выкарыстанне сучасных сістэм збору, апрацоўкі, захоўвання і аналізу гідраметэаралагічнай інфармацыі»;
  • Свірыдовіч Наталля Міхайлаўна - начальнік службы маніторынгу навакольнага асяроддзя Белгідрамета па тэме «Аб перспектыве развіцця тэхналогій назіранняў і метадычнай базы па маніторынгу атмасфернага паветра»;
  • Шайбак Ала Міхайлаўна - начальнік аддзела аператыўных дадзеных радыяцыйнага кантролю і маніторынгу надзвычайных сітуацый службы радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамета па тэме «Выкарыстанне аўтаматызаваных сістэм радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра».
У рамках экспазіцыі арганізацый Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Белгідрамет прадстаўляе відэаролік, які адлюстроўвае інфармацыю па Атласе ветравога патэнцыялу, прадэманструе 3-D мадэль метэаралагічнай станцыі Мінск і доплераўскага метэаралагічнага лакатара, якія дазволяць наведвальнікам наглядна азнаёміцца з тэхнічнымі магчымасцямі Белгідрамета пры вытворчасці гідраметэаралагічнай інфармацыі. Для шырокага кола наведвальнікаў прадстаўлены інфармацыйныя матэрыялы па экалагічнай тэматыцы. Наведвальнікі могуць задаць любое пытанне, якое цікавіць іх пры аглядзе экспазіцыі, на якое адкажуць спецыялісты Белгідрамета.

Запрашаем наведаць экспазіцыю Белгідрамета (стэнд С14)!
Час працы выставы:
12-14 кастрычніка 2021 года з 10-00 да 18-00,
15 кастрычніка 2021 года з 10-00 да 14-00.
Месца правядзення: Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, пр.Пераможцаў, 20/2 (Футбольны манеж).

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY 2025 экофорум 80 лет пабеды

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_2059f4577479b892d634e00c8e272f6f_work.jpg Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_c00affee24997e03b1b615ffd4e3bc27_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь 000485_e94c38d286db140d595e3a1c481b5d7e_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook
© Белгiдрaмет, 2016-2024