Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
21.06.2023

Белгідрамет памятае! 22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Усё больш і больш аддаляе нас час ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, але подзвігі загінуўшых у баях, смутак аб мільёнах нявінных ахвяр і трагедыя акупацыі застаюцца ў свядомасці людзей старэйшага пакалення, захоўваюцца ў памяці іх дзяцей, унукаў і праўнукаў.

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, парушыўшы Дагавор аб ненападзе, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Пачалася рэалізацыя плана "Барбароса", згодна з якім нямецкае ваеннае кіраўніцтва разлічвала правесці вокамгненную вайну і адным ударам разграміць СССР.
 
Стойкасць беларускіх памежнікаў, іх масавы гераізм парушылі планы германскага камандавання, якое вылучыла на падаўленне памежных застаў 30 хвілін. Гітлераўцы захапілі Брэст і цалкам акружылі крэпасць, аднак яе абаронцы аказалі ўпартасць супраць захопнікам. Асобныя групы савецкіх воінаў працягвалі змагацца ў крэпасці да 20-х ліпеня 1941 года.
У гады вайны на франтах Вялікай Айчыннай змагаліся больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі.
Паводле дадзеных, на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. У гэтым трагічным спісе Трасцянец, Хатынь, Азарыцкая зона смерці, Чырвоны Бераг. Па няпоўных дадзеных, толькі ў лагерах на тэрыторыі Беларусі загінулі каля 1,5 мільёна чалавек. На тэрыторыі краіны знішчана больш за 9 тысяч населеных пунктаў.
У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара - памяць пра іх будзе жыць вечна.

Белгідрамет шануе памяць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы. Нізкі паклон вам!

22 чэрвеня, пройдзе Усебеларуская хвіліна маўчання. Роўна ў 12.00 у розных кутках краіны прагучаць гукі метранома ў памяць аб выпрабаваннях, якія перажылі беларусы і іншыя народы Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Прыняць удзел у хвіліне маўчання можа кожны. У 12.00 трэба спыніцца на хвіліну і ўспомніць тых, хто цаной свайго жыцця захаваў мір на нашай зямлі.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў