Цэнтральны апарат Белгідрамета
Белгідрамет сумесна з абласнымі філіяламі ўнёс значны ўклад у Рэспубліканскі суботнік, які праходзіць у рамках Года добраўпарадкавання.
У рамках акцыі "Дай лесу новае жыццё" праведзена маштабная высадка саджанцаў хвоі, елкі, туі, ліпы і дуба.
Работнікі Белгідрамета і студэнты БДУ ў пасадцы лясных культур у в.Астрашыцы Лагойскага раёна
Асаблівая ўвага была ўдзелена гістарычнай памяці. Супрацоўнікі Белгідрамета прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні мемарыялаў спаленых вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны, аддаўшы даніну павагі подзвігу народа і трагічным падзеям мінулага.
Акрамя гэтага, былі арганізаваны работы па добраўпарадкаванні тэрыторый.
Філіял "Мінскаблгідрамет"
Філіял "Брэстаблгідрамет"
Філіял "Віцебскаблгідрамет"
Філіял "Гомельаблгідрамет"
Філіял "Гроднааблгідрамет"
Філіял "Магілёўаблгідрамет"
Удзел у суботніку – гэта не толькі ўклад у добраўпарадкаванне краіны, але і магчымасць згуртавацца калектывам, адчуць сябе часткай вялікай і важнай справы. Белгідрамет ганарыцца сваімі супрацоўнікамі, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўнеслі свой уклад у агульнае дабро. Мы верым, што разам мы можам зрабіць нашу краіну чысцейшай, прыгажэйшай і зелянейшай!
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies