22 верасня Белгідрамет актыўна падтрымаў рэспубліканскую акцыю «Дзень без аўтамабіля», далучыўшыся да маштабнага велапрабегу!
Пад дэвізам «Беларусь за чыстае паветра!» прадстаўнікі цэнтральнага апарата і абласных філіялаў Белгідрамета праехалі па вуліцах сваіх гарадоў, дэманструючы прыхільнасць ідэям мабільнасці і экалагічнай адказнасці.
У Мінску велапрабег стартаваў ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, сабраўшы мноства энтузіястаў, якія імкнуцца падтрымаць экалагічны від транспарту і здаровы лад жыцця! Удзельнікі праехалі па вуліцах сталіцы і фінішавалі ля стэлы «Мінск – горад-герой», дзе ўшанавалі памяць абаронцаў краіны і ўсклалі кветкі.
У Брэсце велапрабег стартаваў ад сцен Брэсцкай крэпасці на чале з Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Сяргеем Масляком.
Супрацоўнікі Філіяла «Віцебскаблгідрамет» праехалі па вуліцах 33-яй Арміі, Генерала Іваноўскага, праспекце Будаўнікоў і фінішавалі на плошчы Сцяга і Герба.
У Гомелі старт велапрабегу быў дадзены ля крамы Green, а фініш – ля Лядовага палаца, дзе праходзіла канцэртна – забаўляльная праграма для гамяльчан і гасцей горада.
У Гродне ўдзельнікі велапрабегу праехалі па вуліцах горада В.Соламавай і Краснапартызанскай, фінішаваўшы на вуліцы Леванабярэжнай, дзе заклалі алею «Пакінь аўтамабіль дома – пасадзі дрэва».
Прадстаўнікі Філіяла «Мінскаблгідрамет» праехалі ад «Барысаў-Арэны» па вул.Гагарына да мемарыяльнага комплексу з мармуровай стэлай «Ахвярам фашызму» (сквер на вул.Чапаева) і фінішавалі ля Кафедральнага сабора Уваскрэсення Хрыстова (вул.Лапаціна).
Для прадстаўнікоў Філіяла «Магілёўаблгідрамет» велапрабег прайшоў у гарадскім парку культуры і адпачынку «Падніколле».
Велапрабег стаў яркім пацвярджэннем таго, што здаровы лад жыцця і клопат аб навакольным асяроддзі – гэта трэнд, які аб'ядноўвае мноства людзей.
Удзельнікі не толькі атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыўных эмоцый, але і прыцягнулі ўвагу да неабходнасці выкарыстання экалагічна чыстага транспарту.
Белгідрамет заклікае ўсіх падтрымліваць ініцыятывы, накіраваныя на паляпшэнне экалагічнай сітуацыі і прапаганду здаровага ладу жыцця! Давайце разам зробім нашу краіну чысцей і зеляней!
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies