05.04.2019
Алея Геолагаў будзе закладзена 5 красавіка ў Мінску да Дня геолага
7 красавіка геолагі Рэспублікі адзначаюць прафесійнае свята-Дзень геолага.31 сакавіка 1966 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР было заснавана прафесійнае свята-Дзень геолага, падставай для якога паслужыла адкрыццё ў 1966 годзе першых радовішчаў Заходне-Сібірскай нафтагазаноснай правінцыі.
Гэта прафесійнае свята для беларускіх геолагаў было ўсталявана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 1996 года №84, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю красавіка.
5 красавіка беларускія геолагі ўнясуць свой уклад у азеляненне сталіцы Беларусі і высадзяць алею Геолагаў. Зялёная акцыя прымеркаваная да Дня геолага і кампаніі "Уладкуем малую радзіму".
У мерапрыемстве разам з сем'ямі геолагаў і прадстаўнікамі моладзевага руху "Юны геолаг" прыме ўдзел Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання