Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
12.04.2021

Акцыя «За бяспеку разам» пройдзе з 12 па 28 красавіка 2021 года

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вяснова-летняга пажаранебяспечнага сезона ў перыяд з 12 па 28 красавіка 2021 года Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь праводзіць Рэспубліканскую пажарна-прафілактычную акцыю па папярэджанню пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «за бяспеку разам».

Мэта акцыі:
Зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанню паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Задачы акцыі:
1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжывання спіртнымі напоямі.
2. Аказаць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.
3. Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнню пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.
Падчас акцыі, работнікамі РАНС будуць праведзены рэйды па праверцы жылых дамоў, скляпоў, прыняты меры па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Асаблівая ўвага будзе нададзена растлумачальнай працы. Прадстаўнікі МНС наведаюць дома адзінока пражываючых пажылых грамадзян і сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, раскажуць аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і крымінальнай адказнасці бацькоў, а таксама аб асноўных прычынах узнікнення пажараў у жыллё. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў