03.09.2024
Агляд воднага рэжыму рэк у жніўні і прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў верасні
У жніўні на рэках краіны адзначаліся ваганні ўзроўняў вады. Вада знаходзілася на пойме на Віліі ў аг.Сцешыцы, прытоку Нёмана рацэ Рось і прытоку Бярэзіны рацэ Бобр. Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраліся на суднаходных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і Сожа. На рацэ Цна (прыток Прыпяці) у в.Дзятлавічы значэнне ўзроўню вады апусцілася ніжэй шматгадовага мінімальнага ўзроўню вады за перыяд летне-восеньскай межані, а на рацэ Убарць (прыток Прыпяці) у в.Краснабярэжжа ўзровень вады наблізіўся да шматгадовага мінімуму.
Воднасць Заходняй Дзвіны і Прыпяці была меншая за норму на 30-45%, воднасць Нёмана, Віліі, Дняпра і Бярэзіны была блізка да звычайнай для гэтай пары года і крыху меншая за яе, а воднасць Сожа – крыху большая за норму.
У цяперашні час на рэках краіны адзначаецца ў асноўным спад узроўняў вады і роўны іх ход. На Віліі ў аг.Сцешыцы, на прытоку Нёмана рацэ Рось і прытоку Бярэзіны рацэ Бобр вада знаходзіцца на пойме.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў верасні
Мінімальныя ўзроўні вады на Нёмане прагназуюцца блізкімі да сярэдніх шматгадовых значэнняў для гэтай пары года, на астатніх рэках яны чакаюцца ніжэй сярэдніх значэнняў для верасня.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання