17.02.2021
Адзіны дзень бяспекі ў 7 "А" класе ў ДУА "Сярэдняя школа №169"
20 лютага 2021 года пачаўся комплекс мерапрыемстваў у рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі", ініцыяванай Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У Белгідрамеце былі распрацаваны плакаты і буклеты з рэкамендацыямі па правілах паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я, а таксама з інфармацыяй аб каляровых кодах ступені небяспекі метэаралагічных з'яў, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі. Мэта акцыі - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
Напярэдадні акцыі 16 лютага 2021 года ў ДУА "Сярэдняя школа №169" у 7«А» класе быў праведзены «урок бяспекі».

Класны кіраўнік Марковіч Алена Пятроўна гутарыла з дзецьмі аб неабходнасці захоўваць асцярожнасць падчас экстрэмальных умоў надвор'я (завіруха, мароз, туман, галалёдзіца і інш.), аб правілах паводзін на лёдзе і пры іншых неспрыяльных з'явах.


Тэма бяспекі актуальная ва ўсе часы, і мэта дзяржавы і грамадства - сумеснымі намаганнямі навучыць нашых дзяцей правільным паводзінам у небяспечных умовах. Экстрэмальныя ўмовы надвор'я (навальніца, моцны вецер, мяцеліца, мароз, спякота, туман і т.д.) ствараюць вялікую небяспеку для жыцця і здароўя, таму вельмі важна ведаць правілы паводзін, каб не разгубіцца і не патрапіць у небяспечную сітуацыю.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання