Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
22.09.2023

Працягваецца падпіска на 4 квартал часопіса "Родная прырода"

"Родная прырода" - грамадска-палітычны, навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выданне прысвечана прыродзе Беларусі ва ўсёй яе разнастайнасці, у цэнтры ўвагі не толькі ўнікальныя прыродныя ландшафты, жывёльны і раслінны свет, але і ўсе аспекты, якія тычацца аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. На старонках выдання закранаюцца праблемы глабальнага змянення клімату, абыходжання з адходамі, чысціні вады і атмасфернага паветра. Часопіс выдаецца з 1972 года, выходзіць 1 раз у месяц. Кожны нумар часопіса "Родная прырода" - гэта актуальныя інтэрв'ю, адкрыццё новых імён, цікавыя факты пра навакольны свет. Падпіску на часопіс "Родная прырода" можна аформіць на тэрмін ад 1 месяца да паўгода наступнымі спосабамі: РУП "Белпошта", УП "Белсаюздрук", "Інтэрнэт-падпіска" АРІП. Праз аддзяленні сувязі таксама можна аформіць падпіску на абаненцкую скрыню, па факсе (ведамасная падпіска), з дастаўкай да кватэры «З уручэннем з рук у рукі». УП "Белсаюздрук" ажыццяўляе прыём падпіскі "Да запатрабавання". Падрабязную інфармацыю аб падпісцы можна атрымаць па спасылцы.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў