Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
12.01.2021

Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці»

 
Кіраўніком дзяржавы 10 снежня 2020 года падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь «аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці» (далей – Закон), накіраваны на ўдасканаленне дзеючага Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці» з улікам практыкі прымянення, прывядзення яго ў адпаведнасць з заканадаўчымі актамі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Замацоўваюцца новыя для Беларусі тэрміны: «гідраметэаралагічная бяспека», «прагноз надвор'я», «клімат». У прыватнасці, унесены тэрмін «комплекс неспрыяльных гідраметэаралагічных з'яў», які дазваляе ўжываць больш дэталізаваную класіфікацыю з'яў надвор'я. Цяпер для інфармавання насельніцтва выкарыстоўваюцца тэрміны «небяспечнае гідраметэаралагічная з'ява» і «неспрыяльная гідраметэаралагічная з'ява», аднак маюць месца выпадкі адначасовага ўзнікнення метэаралагічных з'яў, якія па асобнасці не ўяўляюць сур'ёзнай пагрозы для маёмасці, жыцця і здароўя грамадзян, але ў сукупнасці іх уздзеянне можа прычыніць істотны ўрон.
Адным з ключавых новаўвядзенняў з'яўляецца ўвядзенне абавязковага для юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў паведамляльнага парадку інфармавання аб пачатку ажыццяўлення імі гідраметэаралагічнай дзейнасці. Рэалізацыя гэтага патрабавання дасць магчымасць без атрымання дадатковых дазволаў прапаноўваць адпаведныя паслугі на тэрыторыі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама весці дзяржаўны ўлік у галіне гідраметэаралагічнай дзейнасці. Пры гэтым будуць створаны максімальна камфортныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання ажыццяўлення такой дзейнасці.
Асучаснены падыходы да забеспячэння спажыўцоў гідраметэаралагічнай інфармацыяй:

• у дадатак да вытворцаў Закон вылучае ўладальнікаў гідраметэаралагічнай інфармацыі. Гэта ўдзельнікі рынку, якія ажыццяўляюць прадастаўленне, распаўсюджванне толькі той інфармацыі, якую атрымалі ад іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з'яўляюцца яе вытворцамі, аднак дзеючы закон іх дзейнасць не рэгламентуе;

• з мэтай абароны правоў спажыўцоў Закон абавязвае ўладальнікаў гідраметэаралагічнай інфармацыі пры прадастаўленні, распаўсюджванні такой інфармацыі ўказваць крыніцу яе атрымання, не дапускаць змяненне яе зместу. Такім чынам, пры ўзнікненні спрэчных сітуацый з'явіцца магчымасць звяртацца наўпрост да вытворцы інфармацыі, у тым ліку прыцягваць да ўдзелу ў разглядзе спраў судамі агульнай юрысдыкцыі;

• аптымізавана колькасць відаў гідраметэаралагічнай інфармацыі. Дзеючы закон гаворыць аб фактычнай, прагнознай, экстранай, а таксама аб інфармацыі агульнага і спецыялізаванага прызначэння. Дзеючая класіфікацыя складаная для ўспрымання спажыўцамі, бо заснавана на крытэрах, якія не забяспечваюць выразнага размежавання названых відаў паміж сабой. У Законе ідзе гаворка аб першасных дадзеных, для атрымання якіх няма неабходнасці ў правядзенні аналізу, і інфармацыі, атрыманай пасля правядзення спецыялістамі аналізу першасных дадзеных, у тым ліку з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.

Акрамя таго, Закон устанаўлівае усебаковы пералік выпадкаў, калі гідраметэаралагічная інфармацыя павінна падавацца, распаўсюджвацца бязвыплатна як дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службай, так і іншымі вытворцамі такой інфармацыі. 
Пашыраны пералік відаў гідраметэаралагічных назіранняў за кошт уключэння ў іх склад мікракліматычных назіранняў, якія запатрабаваныя пры правядзенні маніторынгу стану навакольнага асяроддзя, таму што дазваляюць атрымаць за непрацяглы час вялікую колькасць параўнальных паміж сабой дадзеных аб мясцовых асаблівасцях клімату.
Функцыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (далей - Мінпрыроды) па вядзенні дзяржаўнага гідраметэаралагічнага фонду і дзяржаўнага кліматычнага кадастра, а таксама па вядзенні дзяржаўнага ўліку ў галіне гідраметэаралагічнай дзейнасці Закон адносіць да выключнай кампетэнцыі дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службы. Такое рашэнне дасць магчымасць павысіць аператыўнасць і якасць збору, апрацоўкі і захоўвання названай інфармацыі шляхам замацавання магчымасці суб'ектаў гаспадарання напрамую прадастаўляць звесткі дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службе. 
Мінпрыроды таксама надзяляецца паўнамоцтвамі на распрацоўку і зацвярджэнне сумесна з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь сістэмы каляровых кодаў небяспекі гідраметэаралагічных з'яў для інфармавання грамадзян і іншых асоб.
Закон уступіць у сілу 16 чэрвеня 2021 года і будзе спрыяць павышэнню эфектыўнасці гідраметэаралагічнай дзейнасці ў Беларусі.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў