08.12.2022
74-е пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
7-8 снежня 2022 года ў г.Магілёве прайшло 74-е пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя.
У рамках пасяджэння сумеснай калегіі Камітэта быў разгледзены шырокі спектр пытанняў узаемадзеяння дзяржаўных гідраметэаралагічных служб Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Сумесная калегія на працягу 26 гадоў з'яўляецца пляцоўкай для канструктыўнага дыялогу, вырашэння гідраметэаралагічных пытанняў Беларусі і Расіі, абмену вопытам, абмеркавання бягучай дзейнасці і перспектыўных навуковых распрацовак, а таксама выбудоўвання дружалюбных адносін дзвюх краін.
Белгідрамет і Расгідрамет цесна супрацоўнічаюць дзясяткі гадоў, за гэты перыяд наладжаны прадуктыўныя адносіны. Напрацоўкі спецыялістаў служаць розным галінам эканомік дзвюх краін. З улікам таго, што клімат за апошні час у нашых краінах змяніўся і гэты працэс працягваецца, задачы становяцца ўсё больш актуальнымі.
Фота з сайта souzveche.ru
У пасяджэнні прымалі удзел прадстаўнікі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Федэральнай службы па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Расійскай Федэрацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі Іркуцкай вобласці, публічнага акцыянернага таварыства "Навукова-вытворчае аб'яднанне «Алмаз» імя акадэміка А.А. Расплеціна", Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя», Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Адкрываючы пасяджэнне, намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Прыходзька адзначыў, што за годы супрацоўніцтва паміж дзвюма службамі выбудаваны прафесійныя, устойлівыя адносіны, напрацавана шмат станоўчага вопыту. Сумесная праца Белгідрамета і Расгідрамета на пляцоўцы Камітэта Саюзнай дзяржавы - гэта добры прыклад эфектыўнай інтэграцыйнай работы.
У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў пасяджэння былі разгледжаны пытанні абмену метэаралагічнай інфармацыяй, у тым ліку першаснай радыёлакацыйнай, удасканаленне нарматыўна-прававой і метадалагічнай базы. Але ключавы момант у абмеркаваннях - падрыхтоўка праграмы Саюзнай дзяржавы "Забеспячэнне гідраметэаралагічнай бяспекі ва ўмовах зменлівасці і змены клімату" на 2023-2027 годы, - падзяліўся намеснік Міністра. - Ужо рэалізавана пяць саюзных праграм у галіне гідраметэаралогіі і сумежных з ёй абласцях. Усе вынікі ўкаранёны на практыцы ў працу гідраметэаралагічных службаў дзвюх краін. Таму ніякіх сумневаў у эфектыўнасці такой сумеснай дзейнасці няма - будзем працягваць у тым жа духу.
У ходзе пасяджэння ў інтэрв'ю са СМІ начальнік Белгідрамета Тамара Гоманава адзначыла: "У лютым гэтага года нас адключылі ад інфармацыі Еўрапейскага цэнтра сярэднетэрміновых прагнозаў. Без усялякіх тлумачэнняў, перастала як такое існаваць узаемадзеянне з прыгранічнымі гідраметэаралагічнымі службамі Латвіі, Літвы і Украіны. Таксама з намі перастала працаваць міжнародная арганізацыя, якая забяспечвае метэаралагічнымі прагнозамі грамадзянскую авіяцыю. Але няма худа без дабра. Мы сталі шукаць і знаходзіць магчымасці працаваць без іх. На сённяшні дзень апраўдвальнасць сярэднесутачных прагнозаў Белгідрамета складае 98 працэнтаў, у абласных гарадах на трое сутак — 95 працэнтаў. Прычым, што ў свеце добрым паказчыкам лічыцца 92 працэнта. Можна ўпэўнена сказаць, што мы сталі мацней і самастойней. Вельмі шчыльна працуем з расійскімі калегамі, яны нам шмат у чым дапамагаюць. У нас аднолькавыя методыкі сінаптычнага разліку і абсталяванне, таму распрацавалі сумеснае праграмнае забеспячэнне. Але і на сённяшнім пасяджэнні нам ёсць, што абмеркаваць. Будзем шукаць новыя рашэнні і падыходы, якія дапамогуць яшчэ больш інтэгравацца і згуртавацца».
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання