Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • youtube https://www.instagram.com telegram
  • Ru Be En
  • Аб Белгідрамеце
    • Аб службе
    • Дзейнасць
    • Паслугі
    • Прэс-цэнтр
      • Навіны і падзеі
      • Для зваротаў СМІ
    • Дакументы
    • Кантакты
Галоўная / Аб Белгідрамеце / Прэс-цэнтр / Навіны і падзеі
10.08.2022

73-е пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя

10-11 жніўня 2022 года ў г. Іркуцк (Расійская Федэрацыя) адбылося 73-е пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя.

Даведачна: сумесная калегія на працягу 26 гадоў з'яўляецца пляцоўкай для канструктыўнага дыялогу, вырашэння гідраметэаралагічных пытанняў Беларусі і Расіі, абмену вопытам, абмеркавання бягучай дзейнасці і перспектыўных навуковых распрацовак, а таксама выбудоўвання дружалюбных адносін дзвюх краін.

Адкрыў пасяджэнне кіраўнік Расгідрамета Ігар Шумакоў. Прывітаўшы ўдзельнікаў пасяджэння, ён адзначыў, што гідраметслужбы Расіі і Беларусі, нягледзячы на санкцыйны ціск, застаюцца ў лідэрах сусветных гідраметслужб. "Для асноўных спажыўцоў нашай інфармацыі, як прафесійных, так і непрафесійных, нічога не памянялася. Чаго нам гэта каштавала, ведаем толькі мы, але, тым не менш, мы як былі ў сусветных лідарах гідраметслужб, так імі і застаемся", - сказаў Шумакоў. Ён таксама падкрэсліў, што гідраметслужбы Расіі і Беларусі працуюць як адзінае цэлае, што таксама дазваляе пераадольваць складанасці.
Начальнік Белгідрамета Тамара Гоманава адзначыла, што яе ведамства атрымлівае поўную падтрымку з боку Расгідрамета. "Калі ў нас узнікаюць нейкія пытанні, то мы заўсёды выходзім на сувязь і атрымліваем кампетэнтную дапамогу і падтрымку. І ў далейшым мы будзем паглыбляць наша супрацоўніцтва", - сказала яна.
Удзельнікі мерапрыемства разгледзелі праграму па забеспячэнні гідраметэаралагічнай бяспекі ва ўмовах зменлівасці і змянення клімату на 2023-2027 гады, вынікі рэалізацыі праграмы "Развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы" на 2017-2021 гады. Акрамя таго, у парадак сумеснай калегіі ўвайшлі даклады «Павелічэнне колькасці пунктаў назіранняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дадзеныя з якіх будуць паступаць у міжнародны абмен, і практычных выніках, дасягнутых у выніку пашырэння дзяржаўнай сеткі назіранняў Рэспублікі Беларусь», «Аб вопыце прымянення сістэмы CliWare ў інтарэсах розных катэгорый карыстальнікаў і кірунках яе далейшага развіцця і мадэрнізацыі; «Аб прымяненні спадарожнікавых дадзеных для маніторынгу тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі " і іншыя.
Прынятыя на калегіі рашэнні дазволяць у далейшым павысіць эфектыўнасць інфармацыйнага абмену дадзенымі і развіцця служб, умацаваць супрацоўніцтва ў сферы кліматычных змяненняў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Наступнае пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя намечана правесці ў IV квартале 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь.
Некаторыя фота ўзяты з сайта Расгідрамета https://www.meteorf.gov.ru/


 
 

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY 2025 экофорум 80 лет пабеды

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_2059f4577479b892d634e00c8e272f6f_work.jpg Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_c00affee24997e03b1b615ffd4e3bc27_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь 000485_e94c38d286db140d595e3a1c481b5d7e_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook
© Белгiдрaмет, 2016-2024