08.12.2021
30 гадоў з дня ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Сёння, 8 снежня, спаўняецца 30 гадоў з дня ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). 30 гадоў таму, у снежні 1991 г, спыніў сваё існаванне Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР) і на палітычнай арэне з'явілася новае міжнароднае аб'яднанне - Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД).
8 снежня 1991 года кіраўнікі Расіі Барыс Ельцын, Украіны Леанід Краўчук і Беларусі Станіслаў Шушкевіч падпісалі ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы пагадненне аб дэнансацыі дамовы аб стварэнні Саюза ССР ад 1922 года і аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое павінна было стаць прынцыпова іншым, у параўнанні з Савецкім Саюзам, аб'яднаннем рэспублік.
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў 10 снежня 1991 года.
Кіраўнікі іншых рэспублік СССР, акрамя Латвіі, Літвы, Эстоніі і Грузіі, выказалі жаданне, каб іх дзяржавы сталі раўнапраўнымі членамі - заснавальнікамі СНД. Сустрэча кіраўніцтва 11 рэспублік (Азербайджан, Арменія, Рэспубліка Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расійская Федэрацыя, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Украіна), на якой была прынята Дэкларацыя аб стварэнні на роўных правах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, адбылася 21 снежня 1991 года ў Алма-Аце. Алма-Ацінская сустрэча стала важнай вяхой у дзяржаўным будаўніцтве на постсавецкам прасторы, так як яна завяршыла працэс пераўтварэння былых рэспублік СССР у суверэнныя дзяржавы. Адзіным пастаянна дзеючым выканаўчым, адміністрацыйным і каардынуючым органам Садружнасці вызначаны Выканаўчы камітэт СНД са штаб-кватэрай у Мінску і аддзяленнем выканкама ў Маскве.
Садружнасць Незалежных Дзяржаў - міждзяржаўная рэгіянальная арганізацыя. Напярэдадні 30-гадовай гадавіны ўтварэння СНД Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка 2021 года на правах гаспадара сустрэчы прыняў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўніверсальнасць, добраахвотнасць, раўнапраўе - асноватворныя прынцыпы, якія спрыялі стрымліванню многіх разбуральных працэсаў, дапамаглі стабілізацыі эканомік, захаванню гандлёвых сувязяў паміж краінамі.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання