Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
18.12.2023

25 лютага 2024 года - адзіны дзень галасавання

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада падпісаў указы № 367 "Аб прызначэнні выбараў дэпутатаў" і № 368 "Аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь".
Дадзенымі дакументамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі прадугледжваецца правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання ў адзіны дзень галасавання – 25 лютага 2024 года, а ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання – 4 красавіка 2024 года.

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазней за 21 сакавіка 2024 года.
Адначасова Цэнтрвыбаркаму, дзяржаўным органам, іншым арганізацыям даручаецца прыняць меры па арганізацыі выбараў, а ўраду – забяспечыць фінансаванне расходаў на іх падрыхтоўку і правядзенне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.


Крыніца: Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў