Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
26.08.2021

24-25 жніўня адбылося 15-е пасяджэнне Рабочай групы па ўзаемадзеянні зацікаўленых абласных цэнтраў Белгідрамета і ЦГМС Расгідрамета.

У перыяд з 24 па 25 жніўня 2021 года ў г.Магілёў на базе Філіяла «Магілёўскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя ім.А.Ю.Шмідта» дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» (далей – філіял «Магілёўаблгідрамет») прайшло 15-е пасяджэнне Рабочай групы па ўзаемадзеянні зацікаўленых абласных цэнтраў Белгідрамета і ЦГМС Расгідрамета (далей - пасяджэнне рабочай групы).
Упершыню за 15 гадоў існавання рабочай групы пасяджэнне прайшло у гібрыдным фармаце: беларускі бок у вочным фармаце, расійскі бок - па відэасувязі. Звязана гэта, перш за ўсё, з існуючай эпідэміялагічнай сітуацыяй.
З боку Рэспублікі Беларусь у пасяджэнні прымалі ўдзел намеснік старшыні Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Яромчык Мікалай Вітальевіч і службовыя асобы Белгідрамета.
З боку Расійскай Федэрацыі на сувязь з Філіялам «Магілёўаблгідрамет» для ўдзелу ў пасяджэнні выходзілі прадстаўнікі цэнтральнага апарата Расгідрамета і яго рэгіянальных упраўленняў па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, а таксама прадстаўнікі падначаленай Расгідрамету Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы «Гідраметэаралагічны навукова-даследчы цэнтр Расійскай Федэрацыі».
Акрамя таго, на пасяджэнні вочна прысутнічаў прадстаўнік Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Расійскі дзяржаўны гідраметэаралагічны універсітэт» у г.Масква Андрэй Брыксянкоў.
Пасяджэнне праходзіла пад старшынствам першага намесніка начальніка Белгідрамета Святланы Кузьміч і начальніка Упраўлення дзяржаўнай назіральнай сеткі і навуковых даследаванняў Расгідрамета Івана Еўдакімава.
На працягу двух дзён беларускія і расійскія спецыялісты разглядалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва па аператыўным абмене дадзенымі гідраметэаралагічных назіранняў, экстраным абмене інфармацыяй аб надзвычайных сітуацыях тэхнагеннага і прыроднага характару, абмене вопытам у галіне збору, кантролю, апрацоўкі дадзеных і абслугоўвання аўтаматычных метэаралагічных станцый, метэаралагічнаму абслугоўванню міжнародных спартыўных спаборніцтваў, спецыялізаванаму гідраметэаралагічнаму забеспячэнню спажыўцоў кліматычнай інфармацыяй, таксама падзяліліся інфармацыяй аб праведзеных мерапрыемствах па аўтаматызацыі і мадэрнізацыі гідраметэаралагічных назіранняў за перыяд 2019-2021 гады.
У рамках пасяджэння таксама наведалі метэаралагічнаю станцыю Слаўгарад і 25 жніўня падвялі вынікі завочнага конкурсу на лепшага тэхніка (інжынера)-аграметэаролага Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя назіральнай сеткі сумежных прыгранічных тэрыторый Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе. 
 
Адбылося ўзнагароджанне Мятліцкай Алены Георгіеўны, інжынера-аграметэаролага 1-й катэгорыі аграметэаралагічнай станцыі Горкі Філіяла «Магілёўаблгідрамет», якая заняла другое ганаровае месца і прысутнічала на пасяджэнні рабочай групы. На пасяджэнні Алену Георгіеўну павіншавалі і ўручылі ганаровую грамату. Узнагароды пераможцу і намінантам, які занялі трэцяе месца, а таксама пасведчанні астатнім удзельнікам будуць адпраўлены па пошце.

Тэлерадыёкампанія Магілёў адбіла працу спецыялістаў-гідраметэаралагаў у навінавым сюжэце 24.08.2021г. (1м25с - 3м35с)
 
 
Сутнасць дзейнасці рабочай групы адлюстравана ў словах першага намесніка начальніка Белгідрамета Святланы Кузьміч: "Прагназаванне і ўдасканаленне прагназавання надвор'я, каб кожны спажывец атрымліваў інфармацыю дакладную і прасторава размеркаваную...". 
Намеснік дырэктара прадстаўніцтва Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Расійскі дзяржаўны гідраметэаралагічны універсітэт» у Маскве Андрэй Брыксянкоў адзначыў, што вялізны багаж і вопыт, якім валодаюць расійскія калегі, прынясуць вялікую карысць у справе ўдасканалення прагназавання надвор'я беларускім калегам.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў