Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
22.03.2018

23 сакавіка – Дзень работнікаў гідраметэалагічнай службы Рэспублікі Беларусь



Штогод, 23 сакавіка, метэаролагі ўсёй планеты адзначаюць сваё прафесійнае свята. Менавіта ў гэты дзень 1950 года набыла сілу Канвенцыя, рашэннем якой была створана Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА). Перш за ўсё, гэта арганізацыя займаецца пытаннямі надвор'я, клімату і вады. На сённяшні дзень у яе склад уваходзяць 189 краін, якія паспяхова супрацоўнічаюць і абменьваюцца аператыўнымі данымі аб стане атмасферы, сушы, акіянаў і рэк. Сусветны дзень метэаралогіі (World Meteorological Day) штогод праходзіць пад пэўным дэвізам. Традыцыйна ўвага надаецца якой-небудзь канкрэтнай і актуальнай на дадзены момант праблеме. Напрыклад, летась дэвіз гучаў як «Разуменне аблокаў». Тэмай 2018 года стала «Гатоўнасць да надвор'я, ўлік клімату», якая адлюстроўвае асноўную мэту СМА і важную ролю нацыянальных гідраметэаслужб.  
Адначасова з міжнародным святам 23 сакавіка адзначаецца Дзень работнікаў гідраметэалагічнай службы Рэспублікі Беларусь. Прафесійнае свята заснавана ў 2012 годзе. Гэты дзень нагадвае пра неабходнасць правядзення метэаралагічных даследаванняў, а таксама важнасць захавання атмасферы і гідрасферы планеты. Традыцыйна 23 сакавіка сустракаюцца калегі і ветэраны-метэаролагі і абменьваюцца цёплымі словамі і пажаданнямі.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў