22.04.2019
22 красавіка-Міжнародны Дзень Маці-Зямлі: Белгідрамет унёс свой уклад у добраўпарадкаванне і азеляненне краіны
Штогод 22 красавіка адзначаецца не проста вялікае, а сапраўды глабальнае свята — Міжнародны Дзень Маці-Зямлі — Дзень нашага агульнага ўтульнага дома. Свята было заснавана на 63-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у 2009 годзе і адзначаецца, пачынаючы з 2010 года.
Традыцыя святкаваць 22 красавіка зарадзілася ў ЗША ў 1970 годзе, з 1990 года Дзень Зямлі стаў міжнароднай акцыяй.
У паўночным паўшар'і Дзень Зямлі адзначаецца вясной, а ў Паўднёвым паўшар'і — восенню.
Асноўнай мэтай гэтай сусветнай акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадства і кожнага чалавека да праблем Зямлі.
Напярэдадні свята і ў гэтую дату арганізуюцца разнастайныя мерапрыемствы, праводзяцца маштабныя "акцыі па ахове навакольнага асяроддзя" ў выглядзе традыцыйных вясновых суботнікаў, калі прынята наводзіць парадак, высаджваць дрэвы і ўдзельнічаць у мітынгах і дэманстрацыях.
Як і ва ўсім свеце, у нашай краіне акультурваюць тэрыторыю гарадоў і населеных пунктаў, праводзяць маштабныя акцыі дрэванасаджэння, высаджваюць хмызнякі і кветкі. Добрай традыцыяй стала пасадка дрэў у грамадскіх месцах.
Сёння свята Зямлі стала маштабным рухам, у якім прымаюць удзел людзі абсалютна ўсіх узростаў і нацый. Ідэя ўрачыстасці-звярнуць увагу насельніцтва планеты на негатыўны ўплыў навукова-тэхнічнага прагрэсу на экалогію і стан навакольнага асяроддзя. Усе жадаючыя могуць выйсці на вуліцу і прыняць удзел у добраўпарадкаванні і азеляненні сваіх двароў і вуліц.
Сёлета да Міжнароднага Дня Маці-Зямлі свой уклад у азеляненне краіны ўнёс і калектыў Белгідрамета, прыняўшы ўдзел у рэспубліканскім суботніку, які праводзіцца па ўсёй краіне.
У рамках рэспубліканскага суботніка начальнік Белгідрамета Р.Ю.Лабазноў разам з прадстаўнікамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, з настаўнікамі і вучнямі гімназіі № 9 імя Феадосія Кірычэнка г.Гродна прыняў удзел у акцыі па пасадцы зялёных насаджэнняў на тэрыторыі ДУА "Сярэдняя школа №26 г.Гродна" і ДУА" Гімназія № 9 імя Ф.П.Кірычэнка г.Гродна" ў г.Гродна.
Падтрымаў акцыю па добраўпарадкаванні малой радзімы і першы намеснік начальніка Белгідрамета А.ЛКлімовіч. 20 красавіка сумесна з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый Першамайскага раёна і раённай адміністрацыі, уладальнікамі ганаровага звання «Мінчанін года» і прадстаўнікамі дэпутацкага корпуса ён прыняў удзел у закладцы дубовай алеі, прысвечанай 50-годдзю Першамайскага раёна г.Мінска ў Зялёным Лузе ў скверы на скрыжаванні вуліц Карбышава і Сядых.



Прытрымліваючыся прыкладу кіраўнікоў, работнікі Белгідрамета таксама прынялі ўдзел у буйнамаштабнай рэспубліканскай акцыі і дружным калектывам правялі суботнік на тэрыторыі Белгідрамета.
Адны работнікі былі задзейнічаны ў добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі Белгідрамета: прыбіралі леташнюю сухую лістоту і смецце, падмяталі дарожкі, іншыя - на ўборцы ў будынку: мылі вокны і прыводзілі ў парадак кабінеты.

Добрае надвор'е і згуртаваныя дзеянні дружнай працоўнай каманды дазволілі справіцца з вялікім аб'ёмам працы хутка і якасна. Папрацавалі на славу: і парадак навялі, і падзарадзіліся пазітыўнай энергіяй!
Дарэчы, цікавы факт: сёлета традыцыі правядзення суботнікаў споўнілася роўна 100 гадоў. Першае мерапрыемства падобнага плану было арганізавана 12 красавіка 1919 года ў дэпо Масква-Сартавальная Маскоўска-Казанскай чыгункі.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання