20.04.2021
20 красавіка прайшло пасяджэнне беларуска-польскіх рабочых груп у сферы метэаралогіі, гідралогіі і авіяцыйнай метэаралогіі
20 красавіка 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі прайшло 4-е пасяджэнне беларуска-польскіх рабочых груп у сферы метэаралогіі, гідралогіі і авіяцыйнай метэаралогіі. У пачатку пасяджэння абмяняліся прывітальнымі словамі намеснік дырэктара Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі – Дзяржаўнага навукова-даследчага інстытута Рэспублікі Польшча (ІМВГ-ДНДІ) Павел Дэрэк і першы намеснік начальніка рэспубліканскага Гідраметэацэнтра Святлана Кузьміч.
У рамках пасяджэння было разгледжана выкананне рашэнняў, прынятых на 3-ім пасяджэнні рабочых груп у Мінску 19 лютага 2020 года.
Сярод пытанняў у сферы метэаралогіі, абмеркаваных на пасяджэнні, варта адзначыць правядзенне практычных трэнінгаў для сіноптыкаў Белгідрамета на базе ІМВГ-ДНДІ, абмен 10-хвіліннымі метэаралагічнымі звесткамі, укараненне тэхналогіі апрацоўкі звестак лікавай мадэлі ICON у ІМВГ-ДНДІ і абмен радыёлакацыйнымі звесткамі паміж дзвюма арганізацыямі.
Па іншаму кірунку працы рабочых груп – гідралогіі – была абмеркавана пытанне па правядзенні заключнага этапу сумесных міжнародных гідраметрычных і далінных геадэзічных здымкаў папярочных перасекаў у профілях гідралагічных пастоў, размешчаных на рацэ Буг.

Акрамя таго, упаўнаважаны дырэктара па піяры ІМВГ-ДНДІ Мацей Язвецкі асвятліў пытанне, у якім быў зацікаўлены беларускі бок - праца па паляпшэнні іміджу і грамадскае прызнанне польскай гідраметэаралагічнай службы.
Не гледзячы на нестандартны варыянт правядзення пасяджэння, яно апынулася эфектыўным. Па завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікамі была выказана надзея на правядзенне наступнага пасяджэння рабочых груп на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ў вочным фармаце.

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання