24.04.2018
19-20 красавіка ў г.Гомель у Інстытуце радыялогіі прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Чарнобыль і навука: вопыт пераадолення наступстваў"
19-20 красавіка ў г.Гомель, у Інстытуце радыялогіі прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Чарнобыль і навука: вопыт пераадолення наступстваў", прымеркаваная да чарговай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
У канферэнцыі прынялі ўдзел спецыялісты, якія займаюцца навуковым рашэннем праблем радыёэкалогіі, радыёбіялогіі, аграэкалогіі, радыяхіміі, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару, псіхалогіі і сацыялогіі.
Асноўнымі тэмамі для абмеркавання на канферэнцыі былі вынікі навуковых даследаванняў у галіне радыёэкалогіі, забеспячэнне бяспекі навакольнага асяроддзя і чалавека пры будаўніцтве і эксплуатацыі атамных электрастанцый, а таксама праблемы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у зонах радыёактыўнага забруджвання.
У канферэнцыі прыняла ўдзел начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння радыяцыйна-экалагічных назіранняў Бакарыкава Ж.В. з дакладам «Комплексная ацэнка радыяцыйна-хімічнага забруджвання паверхневых вод у раёне размяшчэння АЭС».
Для ўдзельнікаў канферэнцыі была арганізавана экскурсія, падчас якой яны азнаёміліся з асноўнымі распрацоўкамі РНДУП «Інстытут радыялогіі».
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання