16.09.2021
17 верасня Беларусь упершыню адзначыць Дзень народнага адзінства
Прапановы заснаваць дадзенае свята прагучалі ў лютым бягучага года на VI Усебеларускім народным сходзе. Менавіта ў гэты дзень -17 верасня - у 1939 годзе пачаўся Польскі паход Чырвонай Арміі, у выніку якога адбылося ўз'яднанне Заходняй Беларусі і БССР.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву. Адпаведны ўказ аб заснаванні новага дзяржаўнага свята кіраўнік дзяржавы падпісаў 7 чэрвеня.
«Дзень народнага адзінства будзе адзначацца 17 верасня. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый», - адзначаецца ў каментары прэс-службы прэзідэнта. У ім таксама падкрэсліваецца, што сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Прэзідэнт перакананы, што Дзень народнага адзінства заснаваны 17 верасня цалкам справядліва, гэтую дату можна лічыць днём уз'яднання беларускага народа.
У Беларусі да Дня народнага адзінства на розных узроўнях запланавана вялікая колькасць розных грамадска-палітычных і патрыятычных мерапрыемстваў, а таксама ў сферы культуры, музейнай дзейнасці і медыя.
У перыяд 17-18 верасня кіраўніцтва і калектыў Белгідрамета сумесна з Прафсаюзным камітэтам плануе прыняць самы актыўны ўдзел у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму святу, і заклікае неабыякавых грамадзян прыняць удзел у пасадцы дрэў і кустоў у населеных пунктах і ўздоўж аўтамабільных дарог, у закладцы паркаў, сквераў і алей у месцах, якія падлягаюць азеляненню і добраўпарадкаванню!
Далучыцца да акцыі па азеляненню, якая стартуе ў Дзень народнага адзінства 17 верасня і працягнецца да 30 лістапада, могуць усе жадаючыя. Для гэтага трэба пакінуць заяўку ці звярнуцца ў абласную, гарадскую або раённую інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Спецыялісты інспекцый раскажуць, якім чынам можна будзе паўдзельнічаць у азеляненні родных месц і разам з зацікаўленымі службамі арганізуюць пасадкі драўняна-хмызняковай расліннасці на землях агульнага карыстання населеных пунктаў. Удзельнікаў забяспечаць пасадачным матэрыялам і інвентаром. Можна прапанаваць і свой варыянт месца, які патрабуе дадатковага азелянення.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання