Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
18.06.2021

17 чэрвеня ў Белгідрамеце прайшла інфармацыйная гадзіна з кіраўніком спраў Адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска Аляксеем Ванкевічам

 
17 чэрвеня ў Белгідрамеце прайшла інфармацыйная гадзіна з кіраўніком спраў Адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска Аляксеем Ванкевічам.

Падчас інфармацыйнай гадзіны абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі Першамайскага раёна горада Мінска. Да прыкладу, сярэднямесячная заработная плата па раёне за студзень-красавік 2021 года склала 2 877 бел.руб. На такія лічбы, безумоўна, уплывае багацце буйных прадпрыемстваў у раёне - Парк высокіх тэхналогій, ААТ «ММЗ імя С.І.Вавілава кіруючая кампанія холдынгу «Белома», ВРУП «МІНГАЗ» і іншыя.

Акрамя таго, гаворка ішла аб ролі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ў фарміраванні патрыятызму грамадзян. Такая тэма абумоўлена набліжэннем святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі).

Больш падрабязна з матэрыяламі па тэме адзінага дня інфармавання можна азнаёміцца на сайце Адміністрацыі Першамайскага раёна горада Мінска.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў