выбары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
15.03.2023

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя з'яўляецца Асноўным законам дзяржавы. Сучасная Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынятая 15 сакавіка 1994 года. Змяненні і дапаўненні ўнесены ў яе па выніках рэспубліканскіх рэферэндумаў – 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года.
У гэты дзень штогод адзначаецца дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыя Беларусі грунтуецца на трох асноўных кампанентах:

* рэгуляванне правоў і свабоды
* устанаўленне дзяржаўнага механізму
* рэгламентаванне заканадаўчай сістэмы і сістэмы правасуддзя

Дзень Канстытуцыі для беларусаў заўсёды асаблівае свята. Па выніках рэферэндуму 27 лютага 2022 года беларусы прагаласавалі за дзяржаву будучыні, абарону традыцыйных каштоўнасцяў і пашырэнне народаўладдзя.
Мы стварылі і прынялі ўнікальны прававы дакумент, які замацаваў ключавыя каштоўнасці сучаснага беларускага грамадства: суверэнітэт і незалежнасць краіны, правы і свабоды грамадзян.
Усё, чаго мы дамагліся за апошнія гады, было замацавана ў аснове новай Канстытуцыі, у поўнай адпаведнасці з духам часу. У абноўленую Канстытуцыю ўнесены многія важнейшыя пытанні, якія вызначаюць будучыню нашай дзяржавы. Толькі адказнае выкананне прынцыпаў Канстытуцыі дазволіць стварыць умовы для паспяховага жыцця ўсіх грамадзян нашай краіны.

Абавязак кожнага з нас-выконваць палажэнні Канстытуцыі, праяўляць патрыятызм і актыўную грамадзянскую пазіцыю. Але іх рэалізацыю кожны павінен пачаць з сябе: што я магу зрабіць для агульнага дабра, якім будзем мой уклад у развіццё краіны. Толькі адказнае выкананне прынцыпаў Канстытуцыі дазволіць стварыць умовы для паспяховага жыцця ўсіх грамадзян нашай краіны.

Спецыялізаваныя сайты