Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
08.04.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 8 красавіка 2021 года

У цяперашні час на Чыгірынскім вадасховішчы назіраецца няпоўны ледастаў, а на возеры Дрывяты – рэшткавыя заберагі.
Рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 6 см адзначаецца на Сожы, Заходняй Дзвіне ў г.Верхнядзвінск, Дняпры ў г.Жлобін, Бярэзіне ў г.Беразіно, Прыпяці ў г.Мазыр. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Нёмане, Віліі і Заходнім Бугу назіраецца спад узроўняў вады і роўны іх ход.
Вада знаходзіцца на пойме на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Нямержа, Дняпры ў г.Лоеў, Бярэзіне у г.Беразіно, яе прытоку рацэ Свіслач у в.Церабуты, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад, яго прытоках рэках Віхра ў г.Мсціслаў, Остэр у в.Ходунь, Праня ў в.Ляцягі, Бесядзь у в.Свяцілавічы і Іпуць у г.Добруш, Прыпяці ў в.Чэрнічы, г.Петрыкаў, г.Мазыр і г.Нароўля, яе прытоках рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ у в.Ленін, Сцвіга ў в.Кароцічы, Убарць у в.Краснабярэжжэ і Пціч у в.1-я Слабодка.
Узроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на Прыпяці ў г.Петрыкаў на 4 см, тут назіраецца роўны ход узроўню вады; на прытоку Сожа рацэ Проня у в.Ляцягі на 4 см, тут адзначаецца рост узроўню вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 2 см.
Узровень вады блізкі да небяспечнай высокай адзнакі на Прыпяці ў в.Чэрнічы, да яе дасягнення застаецца 15 см, тут назіраецца спад узроўню вады з інтэнсіўнасцю 1 см за суткі.
У бліжэйшыя дні на рэках краіны будзе пераважаць рост узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры ў г.Жлобін вада выйдзе на пойму. 

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў