Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
07.03.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 7 сакавіка 2024 года

 У мінулыя суткі на Сожы ў г.Гомель узровень вады перавысіў небяспечную высокую адзнаку.
Па стане на 7 сакавіка на Нёмане ў г. Гродна, Дняпры на ўчастку Жлобін – Лоеў, Бярэзіне ў г.Беразіно, Сожы ў г.Гомель і некаторых іх прытоках назіраецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-15 см за суткі. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Віліі і Прыпяці адбываецца спад узроўняў вады і роўны іх ход. На большасці рэк вада знаходзіцца на пойме.
Ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на Сожы ў г.Гомель, Прыпяці ў в.Чэрнічы, г.Петрыкаў, яе прытоках рэках Пціч у в.Першая Слабодка, Случ у аг.Ленін, Цна ў аг.Дзятлавічы, на прытоку Нёмана рацэ Шчара каля г.Слонім і прытоку Сожа рацэ Проня каля в.Ляцягі.
Ўзроўні вады блізкія да небяспечных адзнак на Нёмане ў г.Стоўбцы, да яе дасягнення засталося 18 см, тут назіраецца роўны ход ўзроўню вады і на Прыпяці ў г.Мазыр, да яе дасягнення засталося 10 см, тут адзначаецца спад ўзроўню вады з інтэнсіўнасцю 2 см за суткі.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей, асобных раёнах Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей.
Ледастаў з закраінамі захоўваецца толькі на Заходняй Дзвіне ў г.п.Сураж. На вадасховішчах Чыгірынскае, Заслаўскае, Вілейскае, азёрах Нарач, Лукомскае і Дрывяты назіраецца ледастаў, аднак у ледзяным покрыве павялічваюцца палонкі і закраіны, лёд растае на месцы.
У бліжэйшыя дні характар надвор'я абумовіць паніжэнне ўзроўняў вады на большасці рэк краіны. Раставанне лёду на вадаёмах працягнецца.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў