Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
07.04.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 7 красавіка 2021 года

У мінулыя суткі на прытоку Сожа рацэ Проня ў в.Ляцягі ўзровень вады перавысіў небяспечную высокую адзнаку.
Па стане на 7 красавіка няпоўны ледастаў назіраецца толькі на возеры Дрывяты і Чыгірынскім вадасховішчы.
Рост узроўняў вады назіраецца на Заходняй Дзвіне, Сожы, Прыпяці і асобных участках Дняпра, аднак інтэнсіўнасць росту паменшылася і складае 1-13 см за суткі. На Нёмане, Віліі, Заходнім Бугу і Бярэзіне адзначаецца ў асноўным спад узроўняў вады і роўны іх ход.
Вада знаходзіцца на пойме на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў каля в.Нямержа, Дняпры ў г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Беразіно, яе прытоку рацэ Свіслач каля в.Церабуты, Сожы каля г.Крычаў і г.Слаўгарад, яго прытоках рэках Віхра ў г.Мсціслаў, Остэр у в.Ходунь, Проня ля в.Ляцягі, Бесядзь каля в.Свяцілавічы і Іпуць у г.Добруш, Прыпяці каля в.Чеэрнічы, г.Петрыкаў, г.Мазыр і г.Нароўля, яе прытоках рэках Стыр у в.Лапаціна, Гарынь у в.Малыя Вікаравічы, Случ у в.Ленін, Сцвіга у в.Каротцічы, Убарць у в.Краснабеярэжжэ і Пціч у в.1-я Слабодка.
Узроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на Прыпяці ў г.Петрыкаў на 4 см, тут адзначаецца рост узроўню вады з інтэнсіўнасцю 1 см за суткі; на прытоку Сожа рацэ Проня у в.Ляцягі на 2 см, тут адзначаецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 4 см.
Узровень вады блізкі да небяспечнай высокай адзнакі на Прыпяці ў в. Чэрнічы, да яе дасягнення застаецца 14 см, тут назіраецца роўны ход узроўню вады.
У бліжэйшыя дні на рэках краіны будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў